Алег Мікалаевіч Керчу

украінскі футбаліст і трэнер

Алег Керчу (нар. 6 ліпеня 1984, Чарнаўцы) — украінскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у чарнавіцкай «Букавіне».

Футбол
Алег Керчу
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Алег Мікалаевіч Керчу
Нарадзіўся 6 ліпеня 1984(1984-07-06)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 178 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Букавіна
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2005 Украіна Букавіна (Чарнаўцы) 128 (7)
2006 Украіна Дзясна (Чарнігаў) 20 (0)
2007 Украіна Прыкарпацце (Івана-Франкоўск) 15 (0)
2007—2013 Украіна Букавіна (Чарнаўцы) 155 (12)
2014 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 31 (0)
2015 Украіна Ніва (Цярнопаль) 16 (3)
2016 Украіна Букавіна (Чарнаўцы) 4 (0)
2016 Канада Юкрэйн Юнайтэд (Таронта) 20 (3)
2017 Украіна Букавіна (Чарнаўцы) 7 (0)
2017—2018 Канада Варкута (Таронта) 27 (6)
2019 Украіна Букавіна (Чарнаўцы) 10 (1)
2019 Украіна Эпіцэнтр (Дунаіўці)
2019—2020 Украіна Пакуцце (Каламыя)
2021—2023 Украіна Пробій (Гарадэнка)
2023— Украіна Яструб (Паляныця)
Трэнерская кар’ера
2023— Украіна Букавіна (Чарнаўцы) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 верасня 2023.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец букавінскага футбола, прафесійную кар’еру пачаў у чарнавіцкай «Букавіне». За букавінскі клуб у 2001—2006 гадах згуляў 123 матчы (7 галоў). У 2006 годзе перайшоў у чарнігаўскую «Дзясну», у складзе якой стаў пераможцам Другой лігі Украіны 2005/06.

У 2007 годзе перабраўся ў склад івана-франкоўскага «Прыкарпацця». Правёў 15 матчаў, разам з клубам атрымаў срэбраныя медалі Другой лігі 2006/07.

У 2008 годзе вярнуўся ў родную «Букавіну», дзе стаў адным з лідараў каманды, а з часам і капітанам. У складзе «Букавіны» стаў пераможцам Другой лігі 2009/10, а таксама рэкардсменам чарнавіцкай каманды па колькасці згуляных паядынкаў у чэмпіянаце і Кубку Украіны.

У студзені 2014 года па запрашэнні свайго земляка Руслана Гунчака накіраваўся на прагляд у наваполацкі «Нафтан», і ў выніку ў лютым 2014 падпісаў кантракт з клубам. У «Нафтане» замацаваўся на пазіцыі асноўнага левага абаронцы, у канцы сезона часам стаў выкарыстоўвацца як апорны паўабаронца. У студзені 2015 года пакінуў наваполацкі клуб[2].

У сакавіку 2015 вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком цярнопальскай «Нівы»[3]. Сезон 2015/16 таксама пачынаў у «Ніве», але ў жніўні 2015 года пакінуў клуб[4]. У пачатку 2016 года гуляў за «Букавіну», пасля чаго пераехаў у канадскі клуб «Юкрэйн Юнайтэд». У сакавіку 2017 года вярнуўся ў «Букавіну», аднак ужо ў маі зноў з’ехаў у Канаду, папоўніўшы склад клуба «Варкута».

У красавіку 2019 года чарговы раз стаў іграком «Букавіны». З лета 2019 года стаў выступаць на аматарскім узроўні. У 2020 года пачаў трэнерскую кар’еру, спачатку працаваў з юнацкімі камандамі «Букавіны», а летам 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды.

Дасягненні правіць

  •   Пераможца Другой лігі Украіны (2): 2005/06, 2009/10

Крыніцы правіць