Алег Сяргеевіч Мацкевіч
Алег Сяргеевіч Мацкевіч (нар. 18 снежня 1968, Сянно, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Алег Сяргеевіч Мацкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 снежня 1968 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 18 снежня 1968 года ў Сянно.
Скончыў сярэднюю школу № 1 г. Сянно[1]. У 1997 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз фінансава-гаспадарчай дзейнасці», у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Антыкрызіснае кіраванне прадпрыемствам».
Працоўную дзейнасць пачаў у 1989 годзе слесарам па рамонце аўтамашын Віцебскага падраднага спецыялізаванага ўпраўлення механізаваных дарожна-будаўнічых рамонтных прац. Потым працаваў вадзіцелем, бухгалтарам, галоўным бухгалтарам гэтага ўпраўлення. З 2000 года працаваў у Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці — галоўным кантралёрам-рэвізорам, загадчыкам аддзела па кантролі за работай прамысловасці, паліўна-энергетычнага комплексу, будкомплексу, транспарту і сувязі, намеснікам начальніка эканамічнага ўпраўлення, намеснікам начальніка ўпраўлення кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сферы.
У чэрвені 2009 года прызначаны намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама. 17 жніўня 2017 года прызначаны першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама[2].
8 кастрычніка 2021 года абраны старшынёй Белкаапсаюза.
Грамадская дзейнасцьПравіць
Быў дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання.
З’яўляўся старшынёй праўлення Віцебскай абласной арганізацыі Беларускай федэрацыі аматарскага бокса[3].
УзнагародыПравіць
- медаль «За працоўныя заслугі» (2015)[4].