Алег Эдуардавіч Краўцоў

беларускі юрыст

Алег Эдуардавіч Краўцоў (нар. 7 мая 1961, Кызыл) — беларускі юрыст, Старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу Рэспублікі Беларусь (з 2012).

Алег Эдуардавіч Краўцоў
Нараджэнне 7 мая 1961(1961-05-07) (62 гады)
Адукацыя
Дзейнасць юрыст

Пасля заканчэння ў 1990 годзе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта працаваў следчым пракуратуры, суддзёй суда Маскоўскага раёна горада Брэст, з чэрвеня 1995 года па сакавік 2003 года — першым намеснікам, начальнікам упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. З сакавіка 2003 года працаваў намеснікам міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 29 жніўня 2006 года — дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

10 красавіка 2012 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 162 прызначаны старшынёй Рэспубліканскага працоўнага арбітражу.

28 чэрвеня 2013 года Алег Краўцоў вызвалены з пасады старшыні Рэспубліканскага працоўнага арбітражу ў сувязі з ліквідацыяй названага дзяржаўнага органа.

Спасылкі правіць