Алекса Відзіч
Алекса Відзіч (нар. 29 верасня 1994, Ужыцэ, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца армянскага клуба «Шырак» з Гюмры.
Нарадзіўся |
29 верасня 1994[1] (29 гадоў)
|
||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 26 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец клуба «Слабада» з роднага горада Ужыцэ. У сезоне 2013/14 выступаў на правах арэнды ў клубе «Мачва», пасля вярнуўся ў «Слабаду», якая на той час выбыла ў Першую лігу з Суперлігі. На працягу трох з паловай сезонаў абараняў колеры роднага клуба ў Першай лізе, за гэты час стаў адным з лідараў каманды і яе капітанам.
У студзені 2018 года далучыўся да складу дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[2]. У складзе каманды стаў іграком стартавага складу. Па выніках сезона 2018 «Смалявічы» выбылі ў Першую лігу, і Алекса пакінуў клуб.
У сакавіку 2019 года праходзіў прагляд у «Мінску» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[3]. У сталічным клубе таксама стаў адным з асноўных ігракоў. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[4].
У лютым 2020 года стаў іграком чарнагорскай «Будучнасці»[5], а ў ліпені вярнуўся ў Сербію, папоўніўшы склад «Злацібар», аднак пераважна заставаўся на лаўцы запасных і ў канцы года пакінуў каманду. У жніўні 2021 года далучыўся да «Раднічкаў» са Срэмскай-Мітравіцы.
У ліпені 2022 года перайшоў у армянскі «Шырак».
Зноскі
- ↑ Aleksa Vidic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Три украинца и серб стали игроками "Смолевичей" (руск.). football.by (2 сакавіка 2018). Праверана 23 сакавіка 2018.
- ↑ Видич сменил "Смолевичи" на "Минск" (руск.). football.by (21 сакавіка 2019). Праверана 21 сакавіка 2019.
- ↑ Видич покинул "Минск" (руск.). football.by (9 студзеня 2020). Праверана 9 студзеня 2020.
- ↑ Алекса Видич перешел в «Будучность» (руск.). by.tribuna.com (18 лютага 2020). Праверана 18 лютага 2020.