Алена Васілеўна Дземідовіч
Алена Васілеўна Дземідовіч (нар. 1983) — беларускі гісторык. Спецыяліст па знешняй палітыцы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у першай трэці XVII стагоддзя. Кандыдат гістарычных навук (2012), дацэнт[1].
Алена Васілеўна Дземідовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1983 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2012) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыла гістарычны факультэт БДУ, пасля магістратуру і аспірантуру. Абараніла ў 2012 годзе кандыдацкую дысертацыю «Вялікае Княства Літоўскае ў знешнепалітычных адносінах Рэчы Паспалітай з Расіяй і Швецыяй у першай трэці XVII ст.»[1].
Працуе ў БДУ: выкладчыца кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў, дацэнт кафедры міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін. Стажыравалася ў Польшчы[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНапрамкі даследаванняў: гісторыя міжнародных адносін Новага часу, палітычная і сацыяльная гісторыя краін Усходняй і Паўночнай Еўропы ў XVI—XVII стагоддзях[1].
Бібліяграфія
правіць- Вялікае Княства Літоўскае ў адносінах Рэчы Паспалітай з Расіяй і Швецыяй у першай трэці XVII ст. Мінск, 2021.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г Марозаў 2022.
Літаратура
правіць- ДЗЕМІДОВІЧ Алена Васільеўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.