Алена Мікалаеўна Калінічэнка

Алена Мікалаеўна Калінічэнка (нар. 17 лютага 1948, г. Гомель) — беларускі хімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014), доктар хімічных навук (2000).

Алена Мікалаеўна Калінічэнка
Дата нараджэння 17 лютага 1948(1948-02-17) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (2000)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1971).

У 1971—1973 гадах стажор-даследчык, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела біяарганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, з 1973 па 1976 — аспірантура. З 1973 года па 1979 год малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, 1979—1993 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, 1993—2000 гадах вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, з 2000 года па 2003 год галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі».

2003—2005 гадах загадчык лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі». З 2005 года па 2008 год займала пасаду загадчыка аддзела дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі». З 2008 года намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі», адначасова з 2013 года узначальвае НПЦ «ХімФармСінтэз»[1].

УзнагародыПравіць

За цыкл работ па распрацоўцы арыгінальных тэхналогій і арганізацыі вытворчасці лінейкі проціпухлінных прэпаратаў узнагароджана Ганаровай Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2004), Лаўрэат Прэміі Савета Міністраў Латвійскай ССР (1989). У 2007 годзе ёй прысуджана персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Навуковыя працы ў галіне арганічнага сінтэзу і даследаванне біялагічнай актыўнасці аналагаў нуклеазідаў, распрацоўка тэхналогій вытворчасці субстанцый і лекавых сродкаў (цытарабін, лейкладзін, флударабел, азацытыдзін, дэцытабін, пеметрэксед і інш.) дазволілі вырашыць важную навукова-практычную задачу па стварэнні прэпаратаў для лячэння анкагематалагічных захворванняў і арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь новага кірунку ў фармацэўтычнай галіны — вытворчасць сінтэтычных фармсубстанцый і проціпухлінных лекавых сродкаў, якія рэалізуюцца ў Беларусі, Расіі, Украіне, Азербайджане і інш. краінах.

Аўтар больш 250 навуковых прац, 6 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы і 12 патэнтаў; больш за 50 артыкулаў апублікавана ў вядучых замежных выданнях. Яе працы неаднаразова дакладваліся на міжнародных канферэнцыях.

БібліяграфіяПравіць

  • J.E. van den Boogaart, E.N. Kalinichenko, T.L. Podkopaeva, I.A. Mikhailopulo, C. Altona. / Conformational analysis of 3'-fluorinated A2'-5’A2'-5’A fragments. Relation between conformation and biological activity // Eur. J. Biochem. — 1994, 221, 759—768
  • V.N. Barai, A.I. Zinchenko, L.A. Eroshevskaya, E.N. Kalinichenko, T.I. Kulak, I.A. Mikhailopulo / Anuniversal biocatalyst for the preparation of base and sugar modified nucleosides via an enzymatic transglycosylation // Helv. Chim. Acta. — 2002, 85 (7), 1901—1908.
  • G.G.Sivets, E.N. Kalinichenko, I.A.Mikhailopulo. Synthesis and Conformational Analysis of 1’- and 3’-Substituted 2-Deoxy-2-fluoro-D-ribofuranosyl Nucleosides // Helvetica Chimica Acta. — 2007. V.90. P.1818-1836
  • E.N. Kalinichenko. Synthesis of nucleosides’s analogues and their application as chemotherapeutic agents // Eurasian chemico-technological journal — 2013. V.15, N3. P. 189—194/
  • I. Tsybulskaya, T. Kulak, E. Kalinichenko, A. Baranovsky, S. Bogushevich, M. Golubeva, B. Kuzmitsky / Phospholipid derivatives of cladribine and fludarabine: Synthesis and biological properties // Bioorg. Med. Chem. — 2015. V.23, T. 13, P. 3287-3296

Зноскі