Алена Уладзіміраўна Баброва

Алена Уладзіміраўна Баброва (нар. 6 жніўня 1967, г. Шклоў, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст, дзяржаўны дзеяч у галіне культуры.

Алена Уладзіміраўна Баброва
Нараджэнне 6 жніўня 1967(1967-08-06) (56 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 6 жніўня 1967 года ў Шклове Магілёўскай вобласці. Эканаміст, скончыла БДІНГ у 1988 годзе. З 1988 года начальнік планава-эканамічнага аддзела Упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама. Са жніўня 2011 года — намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама. З 2016 года — першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі — начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама[1].

Цяпер дырэктар Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана ганаровымі граматамі аблвыканкама, Ганаровай граматай Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2010)[2], ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[1], Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2022)[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Боброва Елена Владимировна // Кто есть Кто. Деловой мир СНГ. Вып. 2002. — Мн., 2002. — С.37.

Спасылкі правіць