Алесандра Скарлаці
Алесандра Скарлаці (італ.: Alessandro Scarlatti), музыкант з Італіі; яго творчасць займае выдатнае месца ў еўрапейскай культуры.
Алесандра Скарлаці | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 2 мая 1660[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка 1725[1][2][…] (65 гадоў) ці 24 кастрычніка 1725[4][5] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Дзеці | Даменіка Скарлаці і Pietro Filippo Scarlatti[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, музыкант, harpsichordist |
Інструменты | клавесін |
Жанры | класічная музыка, опера і літургічная музыка[d] |
![]() |
Алесандра Скарлаці, н. у м. Палерма, 2 мая 1660, пам. у м. Неапаль, 24 кастрычніка, 1725, быў італьянскім кампазітарам найлепш вядомым за сваі оперы. Ён быў айцом дзесяці дзяцей, некаторыя з якіх сталі музыкамі, а найбольш вядомым з іх быў Даменіка. Першымі вядомымі творамі Алесандра былі опера і араторыя, напісаныя ў Рыме, калі яму было 19 гадоў. Кароткі час ён быў наглядальнікам музыкі ў доме каралевы Крысціны Шведскай, пазней пераехаў у Неапаль, дзе стаў дырэктарам музыкі ў каралеўскай капліцы. Там ён таксама піша оперы для палацавага тэатру і для каралеўскага тэатру Сан-Барталамеа (Святога Баўтрамея).
У 1702 ён пераехаў у Фларэнцыю дзе быў у плённай блізкасці з Медычы; ён надалей пісаў оперы для Вялікага Князя Тасканіі пасля ад'езду з Рыму. Тут ён служыць як асістэнт музычнага дырэктара ў Санта-Марыя-Маджорэ. Ён стаўся сябрам Аркадыйнай Акадэміі, якая прапанавала яго на выкананне працы для Каталіцкай царквы, і ён напісаў дзве оперы у Венецыі, адна з якіх, «Мітрыдыят Еўпатор» (1707), лічыцца шэдэўрам. У 1709 ён вяртаецца ў Неапаль, дзе ён стаў дырэктарам каралеўскай капліцы, зноў ствараючы багатую царкоўную музыку, камерныя кантаты, дзве араторыі і дзе новыя оперы — Teodosio і L'amor volubile e tiranne (абедзве 1709). Многія сямейнікі далучыліся да яго, і хутка Скарлаці сталі дамінаваць у музычным жыцці Неапалю. Стварэнне операў вялікага маштабу, такіх як Tigrane (1715) і Carlo re d'Alemagna (1716), уздымаюць яго на вышыню славутасці, і яму надаюць cavaliere (шляхотнасць) у 1716. Для Папаў Клімента XI і Інакенція XII ён піша Месы, а падчас выпадковага візіту ў Рым ён выконвае спецыяльныя даручэнні, такія як Месы і Ўсяночныя для касцёла Санта-Чэчылія. Ён таксама працягвае пісаць оперы, такія як Griselda і La virtu negli amori (абедзве 1721). Алесандра Скарлаці пераважна пісаў царкоўную і камерную музыку, але яго памятаюць і як драматычнага кампазітара, асабліва за ўклад у тэматыцы, прысвечанай арыі.
Гл. таксамаПравіць
БібліяграфіяПравіць
- Dent, Edward J., Alessandro Scarlatti: His Life and Works, rev. ed. (1960);
- Grout, Donald, and Godwin, Joscelyn, eds., The Operas of Alessandro Scarlatti (1975);
- Kirkpatrick, Ralph, Domenico Scarlatti, rev. ed. (1955);
- Sitwell, Sacheverell, A Background for Domenico Scarlatti, 1685—1757 (1935; repr. 1970)
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118605976 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 7 красавіка 2017.
- ↑ а б в Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ A Dictionary of Music and Musicians — OUP, 1878.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алесандра Скарлаці
- Творы Скарлаці на сайце Classical Connect Бясплатная бібліятэка класічнай музыкі на Classical Connect