Алкіны (ацэтыленавыя вуглевадароды) — вуглевадароды, якія змяшчаюць патройную сувязь паміж атамамі вуглярода, якія ўтвараюць гамалагічны шэраг з агульнай формулай CnH2n-2. Атамы вугляроду пры патройнай сувязі знаходзяцца ў стане sp-гібрыдызацыі.

Алкіны
3D мадэль ацэтылена — найпростага алкіна

Для алкінаў характэрныя рэакцыі далучэння. У адрозненне ад алкенаў, якім ўласцівыя рэакцыі электрафільнага далучэння, алкіны могуць уступаць таксама і ў рэакцыі нуклеафільнага далучэння. Гэта абумоўлена значным s-характарам сувязі і, як следства, падвышанай электраадмоўнасцю атама вугляроду. Акрамя таго, вялікая рухомасць атама вадароду пры патройнай сувязі абумоўлівае кіслотныя ўласцівасці алкінаў ў рэакцыях замяшчэння.

Гісторыя адкрыцця правіць

Упершыню ацэтылен быў атрыманы ў 1836 годзе Эдмундам Дэйві, стрыечным братам знакамітага англійскага хіміка Гемфры Дэйві.

Літаратура правіць

  • Хімічны слоўнік навучэнца. — Мн.: Народная асвета, 2004 — С. 21. // Алкіны