Алонза Чорч
Алонза Чорч (Alonzo Church; 14 чэрвеня 1903, горад Вашынгтон, ЗША — 11 жніўня 1995) — амерыканскі логік і матэматык.
Алонза Чорч | |
---|---|
англ.: Alonzo Church | |
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 жніўня 1995[1][2][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, філосаф, выкладчык універсітэта, спецыяліст у галіне інфарматыкі |
Навуковая сфера | матэматычная логіка, тэарэтычная інфарматыка[d], матэматыка і логіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі (1927) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Oswald Veblen[d][7] |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьЗ 1936 рэдактар часопіса «The journal of symbolic logic» («Часопіс сімвалічнай логікі»). 3 1939 прафесар Прынстанскага, з 1967 Каліфарнійскага ўніверсітэтаў.
Навуковая дзейнасць
правіцьУ 1935 абгрунтаваў палажэнне і невырашальнасць «масавай праблемы» ў выпадку, калі не існуе (або не можжа быць) алгарытму для вырашэння ўсіх адзінкавых праблем, якія ўваходзяць у яе склад. Развіў ідэю аб аддзяленні паняцця функцыі ад паняцця мноства, у 1936 прапанаваў асноўныя гіпотэзы тэорыі вылічальнаых функцый (т.зв. тэзіс Чорча), паводле якой кожная эфектыўна вылічальная функцыя з'яўляецца агульнарэкурсіўнай (вызначанай для ўсіх натуральных значэнняў аргумента). У працы «Уводзіны ў матэматычную логіку» (т. 1, 1956) абгрунтаваў метады матэматычнай логікі вызначыў яе першасныя паняцці, сфармуляваў правілы лагічнага аперыравання (злічэння) з выказваннямі простымі (гл. логіка выказванняў) і раздзеленымі на суб'ект і прэдыкат (гл. логіка прэдыкатаў). Вызначыў такія катэгорыі, як канстанты і пераменныя функцыі, сімвалы, аператары, квантары, несупярэчлівасць і паўната сістэмы аксіём і інш., прапанаваў для лагічных мэт ужываць спецыяльна створаную фармалізаваную мову. Яго даследаванні паўплывалі на развіццё матэматычнай, камбінаторнай і мадальнай логікі, тэорыі алгарытмаў, семантыкі лагічнай.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Alonzo Church // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Introduction Alonzo Church: Life and Work
- ↑ http://nassauchurch.org/about/princetoncemetery/interment-records/
- ↑ а б в г д е ё ж з і English Wikipedia community Wikipedia — 2001. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ а б в г д е ё ж MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ NNDB — 2002.