Альбертаўскі ўніверсітэт

Альбертаўскі ўніверсітэт (англ.: University of Alberta) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Эдмантан у правінцыі Альберта, Канада.

Альбертаўскі ўніверсітэт
англ.: University of Alberta
Арыгінальная назва англ.: University of Alberta
Заснаваны 1908
Студэнты 31 185[1]
Краіна
Размяшчэнне Эдмантан, Альберта, Канада
Сайт ualberta.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Універсітэт быў заснаваны ў 1908 годзе Аляксандрам Кэмеранам Рэзерфордам, першым прэм'ер-міністрам правінцыі, і Генры Маршалам Торы, першым прэзідэнтам універсітэта.

Студэнты з Канады і 150 іншых краін свету навучаюцца тут па 400 праграмах у 5 каледжах.

Універсітэт з'яўляецца адным з асноўных эканамічных рухавікоў правінцыі. У 2022 годзе ўніверсітэт унёс у эканоміку Альберты 19,4 мільярда долараў, або больш за 5% ВУП. Універсітэт падрыхтаваў больш за 260 000 выпускнікоў.

Узнагароды, атрыманыя выпускнікамі і выкладчыкамі ВНУ, уключаюць 3 Нобелеўскія прэміі.

Структура

правіць
  • Каледж навук пра здароўе
  1. Факультэт кінезіялогіі, спорту і рэкрэацыі
  2. Факультэт медыцыны і стаматалогіі
  3. Факультэт медсястрынства
  4. Факультэт фармацыі і фармацэўтычных навук
  5. Факультэт грамадскага здароўя
  6. Факультэт рэабілітацыйнай медыцыны
  • Каледж прыродазнаўчых і прыкладных навук
  1. Факультэт сельскай гаспадаркі, навук пра жыццё і навакольнае асяроддзе
  2. Факультэт інжынерыі
  3. Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Каледж сацыяльна-гуманітарных навук
  1. Факультэт права
  2. Факультэт адукацыі
  3. Факультэт бізнесу
  4. Факультэт мастацтваў
  • Каледж Святога Іосіфа
  • Каледж Святога Стэфана

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць