Альбомы гурта «Воплі Відоплясова»
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Украінскі гурт «Воплі Відоплясова» быў створаны ў 1986 г. Праз пяць гадоў, ў 1991 г., на вінілавай кружэлцы (пасля на CD-дыску) выйшаў іх першы афіцыйны рэліз «Або або». На працягу наступных гадоў «ВВ» запісалі 20 альбомаў і сінглаў, апошні з якіх — студыйны альбом «Чудовий світ» выйшаў у кастрычніку 2013 г. Гурт працягвае творчую дзейнасць па сённяшні дзень.
Рэлізы | ||
---|---|---|
↙Студыйныя альбомы | 6 | |
↙Канцэртныя альбомы | 3 | |
↙Зборкі | 1 | |
↙Сінглы | 7 | |
↙Відэаальбомы | 2 |
Пасля 2001
правіцьНазва, год выхаду і кароткее апісанне альбому | Дарожкі | |
Або або (1991)
Першы афіцыйны рэліз ВВ. Выйшаў на вінілавай пласцінцы. Пазней быў запісаны на кампакт-дыск. Альбом запісаны ўжывую ў Францыі на фестывалі "Eurockeens de Belfort " |
| |
Закустика (MC) (1993)
Альбом запісаны пад час выступу у культавым парыжскім клубе «Шэ Піф» |
| |
Країна мрій (1994) Пілотная CD-версія легендарнага альбома. Выданы ў Аўстрыі абмежаваным накладам. |
| |
Музіка, сінгл (1996) |
| |
Музіка (1997)
Гэты альбом браў з сабою ў космас украінскі касманаўт Леанід Кадэнюк. |
| |
Країна мрій (1997) Перавыданне альбому 1994 са зменамі. |
| |
Любов, сінгл (1998)
Першы максі-сінгл аноўленага складу гурту. Месца гітарыста канчаткова займае Яўген Рагачэўскі. |
| |
Хвилі Амура (2000)
Рамантычны альбом, які з’явіўся на свет у першы дзень вясны. |
| |
День нароDJення (2001)
Электроны альбом, складзены з кавер-версіяў савецкіх хітоў і аўтарскіх рэміксаў на творы «ВВ» . |
| |
Мамай, сінгл (2001) |
| |
Файно (2002)
Патужны электрарок з элементамі фальклору. Разам сплецёны музычны эксперымент, вострая сацыяльная тэматыка і адгамоны панк-рокавага юнацтва музыкаў. |
| |
Були деньки (2006)
Альбом прысвечаны 20-годдзю гурту. Вытрыманы ў музычным стылі васмідзясятых гадоў. |
| |
Відеоколекція (DVD) (2007)
Першая відэазборка гурту. У асноўнаю частку ў ключэна 15 відэакліпаў 1996—2006 гадоў. У «Архіў» (1988—1993) трапілі матэрыялы з прыватных калекцый і тэлеархіваў Украіны, Расіі, Францыі. |
| |
В.В. на сцені фестивалю РОК-СІЧ (2008) Канцэртны альбом, запісаны падчас фестывалю Рок Січ (Кіеў, 2006). |
| |
Гімн-Славень України (2008)
Кананічная і традыцыйная версіі украінскага Гімну, дапоўнены электроннай версіі фотаальбома «Украінскі жывапіс» XIX-пачатку XX стагоддзя, а так жа караоке-трэкамі ў суправаджэнні рэпрадукцый карцін ўкраінскіх мастакоў. |
Диск 1 (CD)
|
Диск 2 (DVD)
|
Відеоколекція (collector's edition, 2DVD) (2008)
Двайны DVD. Калекцыйнае выданне з абмежаваным накладам. |
DVD 1
|
DVD 2
|
Ладо, сінгл (2008) | Ладо | |
Були деньки (vinyl LP) (2008)
Вінілавая пласцінка (серыя Audiophile), «цяжкі вініл» (180 г), абмежаваны тыраж (300 асобнікаў). |
||
Ладо, сінгл (2009) |
| |
Чіо Чіо Сан (2009).
Змяшчае аднайменную песню, а таксама відэакліп, зняты (рэжысёр-пастаноўшчык — А. Скрыпка, аператар — С. Міхальчук) пры садзейнічанні прадстаўнікоў Украінска-японскага цэнтра. |
Чіо Чіо Сан | |
Відпустка, сінгл (2010).
Змяшчае песню і відэакліп (рэжысёр-пастаноўшчык — А. Скрыпка, аператар — А. Харошка). |
Відпустка | |
Чудовий світ (2013)
Першы студыйны альбом за апошнія гады. Выйшаў у сярэдзіне кастрычніка 2013 года. |
|