Альбрэхтаўскі стэарынавы і мылаварны купецкі завод

Альбрэхтаўскі стэарынавы і мылаварны купецкі завод, прадпрыемства, якое працавала ў 1836—1910 гадах у былым маёнтку Альбрэхтава Пінкавіцкай воласці (цяпер у г.Пінску).

Малы сярэбраны медаль Усерасійскай прамысловай выстаўкі (1861), таксама Сярэбраныя медалі ў 1865—1870. Прадукцыя збывалася ў Кіеў, Мінск, Варшаву, Вільню. Абсталяванне прыводзілася ў рух паравымі машынамі (з 1860), ужывалася дыстыляцыя і іншыя сучасныя метады перапрацоўкі сала для свечак.

Працавалі 213 рабочых (1877), выпуск прадукцыі на 300 тыс. руб. (1898; Гл. таксама: Кошты Расіі 1890-1899). Працоўны дзень з 5 раніцы да 5 вечара, 2 гадзіны перапынку. Сярэдняя заплата за тыдзень у жанчын 1,5—2 руб., у мужчын 4—5 руб.

Літаратура правіць