Альбін Брунаўскі

А́льбін Бру́наўскі (славацк.: Albín Brunovský; 25 снежня 193520 студзеня 1997) — славацкі мастак, дызайнер, літограф, ілюстратар і настаўнік. Народны мастак ЧССР (1985). Найбольш вядомы як ілюстратар дзіцячых кніг і дызайнер апошняй серыі банкнот чэхаславацкай кроны. Лічыцца адным з найбольш выдатных славацкіх мастакоў XX стагоддзя.

Альбін Брунаўскі
Дата нараджэння 25 снежня 1935(1935-12-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 1997(1997-01-20)[2][4][…] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, дызайнер паштовых марак, мастак-гравёр, ілюстратар, графік, настаўнік, дзеяч выяўленчага мастацтва, настаўнік мастацтва
Месца працы
Вучоба
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Банкнота 10 крон. Дызайнер А. Брунаўскі

Альбін Брунаўскі нарадзіўся ў чэхаславацкім гарадку Зохар (цяпер раён Малацкі Браціслаўскага края Славакіі), на Каляды 25 снежня 1935 года. Пачынаў як тэатральных мастак, маляваў плакаты. Вучыўся ў Браціслаўскай вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам прафесара Вінсента Хлозніка ў 1955-1961 гадах. Пазней Брунаўскі сам стаў выкладчыкам гэтай вышэйшай школы, працаваў там у 1966-1990 гадах, з 1981 года быў прызначаны прафесарам. У 1980-х года стаў аўтарам серыі банкнот чэхаславацкай кроны, пазней маляваў маркі[7]

Творчасць правіць

На працягу сваёй кар'еры Брунаўскі эксперыментаваў з рознымі графічнымі прыёмамі, на сюжэт яго твораў уплывалі як паэзія з літаратурай, так і іншыя мастакі. Падчас вучобы ён выкарыстоўваў тэхніку гравюры на дрэве і лінагравюры. Неўзабаве пасля гэтага, аднак, ён пачаў эксперыментаваць са «скрабком» і дробнай літаграфіяй. Афорт быў характэрны для яго графічнага мастацтва ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Ён быў таксама і жывапісцам. Многія з яго ілюстрацый былі зроблены ў акварэлі, пазней ён напісаў нават некалькі буйных прац.

Гэтак жа як з цягам часу развівалася яго майстэрства ў розных тэхніках, змянялася і яго бачанне як мастака. У ранняй творчасці Брунаўскага былі моцныя сюррэалістычныя тэндэнцыі, а менавіта тэндэнцыі да індывідуалізму, абсурду і бескантрольнай гульні падсвядомасці. Пазней яго праца стала больш ацэначнай і крытычнай для чалавека ў стаўленні да сябе і грамадства[8].

Узнагароды і прэміі правіць

Сярод шматлікіх узнагарод Альбіна Брунаўскага Залаты медаль Біенале ілюстрацыі ў Браціславе (1967) за ілюстрацыі да казкі «Русалачка» Х. К. Андэрсана, Залаты яблык Біенале ілюстрацыі ў Браціславе (1977, 1981)[9]. У 1985 годзе яму было прысвоена званне Народнага мастака ЧССР.

Зноскі

  1. Albin Brunovsky // Brunovsky, Albin // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00027965 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Albin Brunovský // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Evidence zájmových osob StB
  4. Albín Brunovský // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. Детская литература. 1990
  8. Peterajova, pp. 19 -24
  9. Бруновский Альбин // Сказочная энциклопедия. 2005

Спасылкі правіць