Альбін Фадзеевіч Дзяконскі

кобрынскі павятовы маршалак

Альбі́н Фадзе́евіч Дзяко́нскі герба «Кораб» (польск.: Albin Dziekoński; 18381918) — шляхціч, маршалак дваранства Кобрынскага павета[1]. Губернскі сакратар

Альбін Фадзеевіч Дзяконскі
герб «Кораб»
герб «Кораб»
маршалак шляхты Кобрынскага павета
1878 — 1884
Нараджэнне 1838(1838)
Смерць 1918(1918)
Род Дзяконскія
Бацька Тадэвуш Дзяконскі[d]
Маці Альжбета з Выганоўскіх[d]
Жонка Марыя з Керназіцкіх (каля 1860)
Ядвіга з Ажэшкаў (каля 1890)
Дзеці з Марыяй:
Мар’ян
з Ядвігай:
Вацлаў
Ганна Крысціна
Альбін
Ядвіга Эмілія
Веравызнанне каталіцтва
Адукацыя
Узнагароды
Медаль «У памяць вайны 1853—1856»

Біяграфія правіць

Сын Тадэвуша Дзяконскага (1810—1845) і Альжбеты з Выганоўскіх. Каталік.

У 1879—1882 гадах займаў пасаду кобрынскага павятовага маршалка. Быў ганаровым міравым суддзёй Кобрынска-Пружанскай акругі, старшынёй мясцовага ўпраўлення расійскага таварыства Чырвонага Крыжа. У гэты ж час навучаўся ў Імператарскім Маскоўскім універсітэце. Пражываў у горадзе Кобрыне, потым у Брэсце[2].

Узнагароджаны медалём «У памяць вайны 1853—1856» і знакам Чырвонага Крыжа[3].

Валодаў маёнткам Чахец у Пружанскім павеце, які атрымаў у якасці пасагу ад першай жонкі. Ён упарадкаваў у маёнтку парк, разбудаваў сядзібу. Яго сын ад першага шлюбу Мар’ян успадкаваў маёнтак пасля смерці бацькі[4].

Сям’я правіць

З жонкай Марыяй Ганнай з Керназіцкіх мелі сына Мар’яна[4]. Пасля яе смерці (1887) ажаніўся другім разам з Ядвігай з Ажэшкаў. Мелі сыноў Вацлава і Альбіна, дачок Ганну Крысціну і Ядвігу Эмілію.

Зноскі

  1. 11 мая 2012 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Альбіна Міхала Дзяконскага (1892-1940?), паэта . Жабінкаўская цэнтральная раённая бібліятэка (8 жніўня 2012). Праверана 11.5.2020.
  2. Памятная книжка по Гродненской губернии на 1881 год. (Адрес-календарь) // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1881. — С. 81
  3. Памятная книжка по Гродненской губернии на 1882 год. (Адрес-календарь) // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1882. — С. 82
  4. а б Katarzyna i Jerzy Samusikowie. Dwór Dziekońskich w Czachcu (польск.). Miesiecznik literacki Akant (19 студзеня 2012). Праверана 7 мая 2020.

Спасылкі правіць