Альбін Міхал Дзяконскі
Альбі́н Мі́хал Дзяко́нскі[1][2] герба «Кораб» (польск.: Albin Dziekoński; 28 красавіка 1892, маёнтак Пятровічы Кобрынскага павета[3], Расійская імперыя — 1940?) — польскамоўны паэт.
Альбін Міхал Дзяконскі | |
---|---|
польск.: Albin Dziekoński | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1940 |
Бацька | Альбін Фадзеевіч Дзяконскі |
Маці | Ядвіга з Ажэшкаў[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Кірунак | байка, сатыра, лірыка і narrative poetry[d] |
Мова твораў | польская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з землеўласніцкай сям’і. Бацька Альбіна ў свой час быў кобрынскім павятовым маршалкам. Маці Ядвіга была далёкай сваячкай вядомай пісьменніцы Элізы Ажэшка.
Дзяцінства Альбін правёў у фамільным маёнтку Пятровічы. Навучаўся ў Рыжскай гімназіі, пасля вывучаў земляробства ў Бельгіі, але праз рок вымушаны быў перапыніць навучанне з прычыны пагаршэння здароўя (меў прыроджаны парок сэрца). Пасля курсу лячэння ў швейцарскім Давосе пераехаў у Лазану, дзе вывучаў раманістыку ў тамтэйшым універсітэце.
У 1910 годзе пераехаў да Казіміра і Стэфаніі Дзяконскіх, якія не мелі ўласных дзяцей. Яны былі гаспадарамі маёнтка Магілёўцы Ваўкавыскага павета (цяпер у Пружанскім раёне), які з’яўляўся цэнтрам мясцовага свецкага жыцця. Бібліятэка Дзяконскіх была адной з самых багатых і знакамітых у ваколіцы. Прыкладна ў гэты ж час[4] (паводле іншых звестак — у 1917[3]) ажаніўся з Соф’яй Малінскай (польск.: Zofia Malińska), дачкой віленскага адваката Максімільяна Малінскага. Будынак сядзібы Дзяконскіх у Магілёўцах захаваўся, у цяперашні час у ім размяшчаецца псіхіятрычны шпіталь.
Падчас Першай сусветнай вайны служыў у царскім войску штабным афіцэрам. У маі 1918 года з жонкай пераехаў у Варшаву, а з 1920 года жылі ў Магілёўцах.
Акалічнасці смерці Дзяконскага невядомыя. Пасля ўварвання савецкіх войскаў на тэрыторыю Заходняй Беларусі ў верасні 1939 года паэт быў арыштаваны і перавезены ў Мінск, дзе перабываў прынамсі да сакавіка 1940 года. Далейшы яго лёс невядомы. Жонка Дзяконскага выехала ў Варшаву.
Творчасць
правіцьАўтар васьмі паэтычных зборнікаў і паэмы «Драма Люцыфера» (1934). Апошні зборнік, названы «Зялёныя Магілёўцы» (1939), прысвяціў жыццю ва ўласнай сядзібе ў Слонімскім павеце.
Хоць творчасць Альбіна Дзяконскага не паддаецца адназначнай характарыстыцы, у ёй можна выявіць элементы скамандэрскай мадэлі паэзіі і младапольскай паэтыкі.
Творчасць Дзяконскага не атрымала вялікага рэзанансу ў часе жыцця паэта. Па Другой сусветнай вайне пра Дзяконскага распавёў Казімір Выка[5], а творы паэта ўвайшлі ў анталогію «Польская паэзія 1914—1939».
Цікавіўся таксама музыкай і філасофіяй.
Бібліяграфія
правіцьЗноскі
- ↑ 11 мая 2012 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Альбіна Міхала Дзяконскага (1892—1940?), паэта
- ↑ Жабінкаўская раённая бібліятэка
- ↑ а б Witold Karpyza.. Ziemia Wołkowyska (польск.). Всё о Ружанах. Głos znad Niemna, 22-28 maja 1995 r. s. 4 (29 снежня 2011).
- ↑ Zofia Malińska (польск.). Genealogia Potomków Sejmu Wielkiego. Marek Jerzy Minakowski (29 снежня 2011).
- ↑ por. K.Wyka, Poeta z cienia wydobyty, [w]: Rzecz poetycka, wyd.II, Warszawa 1977
- ↑ Wybór poezji (англ.). Google books. Google (29 снежня 2011).
Літаратура
правіць- Пясняр зялёных магілёўцаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 437—439.
- Папко В. М. Род Дзяконскіх і іх маёнткі на Брэстчыне ў XIX-XX стст.. — Брэст: Альтернатива, 2009. — 232 с. — ISBN 978-985-521-074-1.
- Jerzy Poradecki. Wstęp do: Albin Dziekoński, «Wybór Pozeji», Warszawa 1985, s.5-30.
- Яўхім Рупайла. Род Дзяконскіх і іх маёнткі на Брэстчыне ў XIX — XX стст. (ч. 1) // Газета для вас. — 7 жніўня 2009. — № 32 (710).(недаступная спасылка)
- Яўхім Рупайла. Род Дзяконскіх і іх маёнткі на Брэстчыне ў XIX — XX стст. (ч. 2) // Газета для вас. — 13 жніўня 2009. — № 33 (711).(недаступная спасылка)
- Maria Trębicka. «Poeta z cienia wydobyty», Kultura, 1972, nr 2.