Альбін Эгер-Лінц (ням.: Albin Egger-Lienz; 29 студзеня 1868, Дэльзах-Штрыбах — 4 лістапада 1926, Бальцана) — аўстрыйскі жывапісец.

Альбін Эгер-Лінц
ням.: Albin Egger-Lienz
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, ілюстратар
Дата нараджэння 29 студзеня 1868(1868-01-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 1926(1926-11-04)[1][2][…] (58 гадоў) ці 4 верасня 1926(1926-09-04)[3] (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Інгенуін Альбуін Траер, які пазней узяў імя Альбін Эгер-Лінц, нарадзіўся ў Дэльзах-Штрыбаху, побач з Ліенцам у Ціролі. Быў пазашлюбным сынам сялянкі Марыі Траер і фатографа і царкоўнага мастака Георга Эгера. З 1869 года жыў у сям’і бацькі і атрымлівае яго прозвішча. Імя Эгер-Лінц з’яўляецца ў каталогу выставы ў 1891 годзе.

Спачатку навучаўся ў свайго бацькі, затым — у мюнхенскай Акадэміі мастацтваў, дзе на яго аказалі ўплыў Франц Дэфрэгер і Жан-Франсуа Міле. Асаблівую ўвагу ў сваёй творчасці надаваў вясковаму жанру і гістарычным палотнам. Пад уплывам Ходлера яго мастацкая мова набыла манументальную выразнасць.

У 1899 годзе пераяжджае ў Вену. У 1908—1910 гадах — удзельнік Венскага Сэцэсіёна. У 1911 і 1912 гадах ён прафесар у Саксонска-Веймарскай Вышэйшай школе выяўленчага мастацтва.

У 1918 годзе ён адмовіўся ад месца прафесара ў Венскай акадэміі і пасяліўся ў Паўднёвым Ціролі. Эгер-Лінц памёр 4 лістапада 1926 года ў прыгарадзе Бальцана.

Зноскі