Альжбета Васілеўская

сястра мастака Зянона Ленскага

Альжбета Васілеўская (Ленская) (польск.: Elżbieta Wasilewska (Łęska); 1869, маёнтак Сула — 1951, Рубяжэвічы) — землеўладальніца, філантропка, апошняя ўладальніца маёнтка Сула, малодшая сястра мастака Зянона Ленскага, стрыечная сястра грамадскай дзяячкі Міхаліны Ленскай.

Альжбета Васілеўская
Партрэт Альжбеты Васілеўскай (Ленскай) аўтарства Зянона Ленскага
Партрэт Альжбеты Васілеўскай (Ленскай) аўтарства Зянона Ленскага
Астоя
Астоя
Нараджэнне 1869
Смерць 1951
Месца пахавання
Бацька Аляксандр Ленскі[d]
Маці Сабіна з Карказовічаў[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Партрэт Альжбеты Васілеўскай (Ленскай) аўтарства мастака Антона Каменскага

Паходзіла са старажытнага шляхецкага роду Ленскіх герба «Астоя». Міхаліна нарадзілася ў сям’і землеўладальніка Аляксандра Ленскага і Сабіны Карказовіч, уладальнікаў маёнтку Сула.

Выйшла замуж за Казіміра Васілеўскага, уладальніка маёнтка Гародня. Падчас Першай сусветнай вайны муж Альжбеты загінуў, і Альжбета была вымушана перадаць маёнтак Казіміра сваякам, бо ў шлюбе не мела дзяцей.

Стаўшы ўдавой, вярнулася ў бацькоўскі маёнтак у Суле. У 1907 г. пачала займацца будаўніцтвам касцёла Св. Язэпа ў Рубяжэвічах: фундавала сродкі і кіравала працэсам. Дзякуючы Альжбеце касцёл быў пабудаваны да 1911 года. Акрамя таго, Альжбета актыўна апекваецца будынкам сядзібы ў Суле: займаецца рэстаўрацыяй і абнаўленнем. Існуе паданне, што падчас падпісання Рыжскага дагавора падкупіла памежнікаў, каб тыя перанеслі мяжу на 4 км на ўсход ад Рубяжэвічаў[1].

У 1939 г. падчас паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь ледзь не была арыштавана. Паводле адной версіі Альжбету абаранілі сяляне, якія абступілі шляхцянку і дамовіліся з НКУСаўцамі не арыштоўваць Альжбету, якая знаходзілася тады ва ўжо сталым узросце, а па іншай версіі выратаваў Альжбету хабар, які яна паднесла арыштантам[1].

Палац у Суле быў разбураны ў 1939 годзе, пасля чаго Альжбета пераехала ў дом служак, дзе пражыла са сваёй былой служкай і сяброўкай Стэфаніяй да смерці ў 1951 г. Пахавана на могілках у Рубяжэвічах.

Зноскі