Альта-Парагвай (ісп.: Alto Paraguay) — дэпартамент Парагвая з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Фуэртэ-Алімпа. У 1992 годзе дэпартамент Чака аб’ядналі з дэпартаментам Альта-Парагвай, узнаўляючы тым самым тэрыторыю дэпартамента Алімпа, які існаваў да 1945 года.

Альта-Парагвай
Сцяг
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1945
Насельніцтва
  • 17 608 чал. (2022)
Плошча
  • 82 349 км²
Альта-Парагвай на карце
Часавы пояс UTC-4
Код ISO 3166-2 PY-16
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прырода і нацыянальныя паркі

правіць

Альта-Парагвай мае вялікую колькасць разнастайных прыродных рэсурсаў, у рэгіёне размешчаны некалькі нацыянальных паркаў. Дэфенсорэс-дэль-Чака — найбуйнейшы нацыянальны парк Парагвая. Тут знаходзіцца пагорак Сера-Леон, які з’яўляецца самым высокім пунктам у паўночнай частцы Парагвая. Сухі клімат з’яўляецца аптымальным для розных відаў кактусаў. Іншы парк у гэтым дэпартаменце, нацыянальны парк Рыа-Негор, знаходзіцца на тэрыторыі з некалькімі невялікімі азёрамі. Іншыя нацыянальныя паркі, Каранель-Кабрэра і Чаварэка, знаходзяцца на засушлівых тэрыторыях.

Зноскі