Аляксандра Сяргееўна Кавалёва

Аляксандра Сяргееўна Кавалёва (нар. 7 мая 1990) — беларуская плыўчыха. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Аляксандра Кавалёва
Пол жаночы
Поўнае імя Аляксандра Сяргееўна Кавалёва
Спецыялізацыя плаванне[d]
Нарадзілася 7 мая 1990(1990-05-07) (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь

Дасягненні правіць

Чэмпіёнка Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыях 50 м і 100 м на спіне, а таксама ў эстафеце 4 × 50 м вольным стылем. Срэбраная прызёрка на дыстанцыі 200 м на спіне і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м[1].

Бронзавая прызёрка Кубка Беларусі 2013 года на дыстанцыі 100 м на спіне[2].

Чэмпіёнка Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыях 50 м і 100 м батэрфляем. Срэбраная прызёрка на дыстанцыі 50 м вольным стылем, на дыстанцыі 100 м вольным стылем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м[3].

Чэмпіёнка Беларусі на кароткай вадзе 2014 года на дыстанцыі 200 м на спіне[4].

Чэмпіёнка Беларусі 2015 года на дыстанцыі 100 м на спіне[5].

Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыі 100 м на спіне. Срэбраная прызёрка на дыстанцыі 50 м на спіне, а таксама ў эстафеце 4 × 100 м вольным стылем, у камбінаванай эстафеце 4 × 100 мікст і 4 × 100 мікст[6].

Зноскі

Спасылкі правіць