Аляксандра Фёдараўна Свекла

Алякса́ндра Фёдараўна Све́кла (укр.: Олександра Федорівна Свекла; 9 красавіка 1902, Валегацулава, Херсонская губерня, Расійская імперыя, цяпер сяло Далінскае Ананьеўскага раёна — 1966, Прылукі, Чарнігаўская вобласць, УССР, СССР) — украінская пісьменніца.

Аляксандра Фёдараўна Свекла
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 красавіка 1902(1902-04-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 1966
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў мястэчку Валегацулава Херсонскай губерні ў сям’і малдаўскіх сялян. Скончыла шэсць класаў працоўнай сямігадовай школы. Удзельнічала ў ваенных дзеяннях 1918—1921 гг., служыла ў Чырвонай Арміі[1].

У 1930-я гады была рэпрэсаваная і высланая ў Сібір[2].

Памерла ў 1966 годзе ў Прылуках Чарнігаўскай вобласці[3].

Творчасць правіць

Друкавалася з 1924 г., член літаратурнай арганізацыі «Плуг»[4].

Першым убачыў свет нарыс «Серед степів», апублікаваны ў харкаўскай газеце «Селянська правда»[5].

Аўтар апавяданняў і аповясцяў: «Над Дністром» (1926; з життя молдаван), «Подарунок і подяка» (1927), «Надломлені серцем» (1930), «Петря Слимак» (1930)[6].

Тры асноўныя тэмы творчасці Аляксандры Свяклы — жыццё малдаўскіх сялян, крывавыя гісторыі пра чырвоных і белых і жаночае пытанне[7].

Зноскі

  1. Енциклопедія українознавства: Словникова частина: [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995.
  2. Олександра Свекла, LiveJournal, freya_victoria, 20.02.2020, https://fem-books.livejournal.com/1931554.html
  3. Олександра Свекла, LiveJournal, freya_victoria, 20.02.2020, https://fem-books.livejournal.com/1931554.html
  4. Енциклопедія українознавства: Словникова частина: [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995.
  5. Олександра Свекла, LiveJournal, freya_victoria, 20.02.2020, https://fem-books.livejournal.com/1931554.html
  6. Олександра Свекла. Надломлені серцем. Повість // Моя кар`єра. Жіноча проза 20-х років. — К.: Темпора, 2017. — С. 314—319
  7. Олександра Свекла. Надломлені серцем. Повість // Моя кар`єра. Жіноча проза 20-х років. — К. : Темпора, 2017. — С. 314—319