Аляксандр Іванавіч Восіпаў
Аляксандр Іванавіч Восіпаў (25 мая 1930 года ў вёсцы Вязаўка Курылаўскага раёна Саратаўскай вобласці) — гомельскі мастак-мініяцюрыст. Вучыўся ў Саратаўскім мастацкім вучылішчы ў Н. А. Архангельскага. Скончыў Палехскае мастацкае вучылішча імя М. Горкага (1959). Настаўнікі па спецыяльнасці: Н. М. Зіноўева, Д. Н. Буторына, Н. А. Праўдзіна і інш. Дыпломная праца — мініяцюра «Адпачынак пасля працоўнага дня». Мастак працуе ў творчай садружнасці з Ганнай Восіпавай, развіваючы ў Беларусі мастацтва мініяцюры (з 1959) [1].
Аляксандр Іванавіч Восіпаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 мая 1930 (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
СССР Беларусь |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | мініяцюра |
Вучоба | |
Вядомыя працы | «Адкрыццё міжкалгаснай электрастанцыі»,«Партрэт В. І. Леніна» |
Асноўныя творы
правіць(сумесна з Восіпавай Ганнай Сцяпанаўнай выканалі мініяцюры):
- «Адкрыццё міжкалгаснай электрастанцыі» (1959—1960),
- «Партрэт В. І. Леніна» (1960);
- «Іван — удовін сын» (1962—1963),
- «Адпачынак» (1964),
- «Калі б хлопцы ўсёй зямлі» (1965),
- «50 гадоў БССР» (1967—1968),
- «Рэчыцкая лірычная» (1969).
Зноскі