Аляксандр Іванавіч Галдовіч
Аляксандр Іванавіч Галдовіч (3 сакавіка 1900, г. Барысаў — 14 лістапада 1975) — генерал-лейтэнант інжынерных войскаў (1945)[1].
Аляксандр Іванавіч Галдовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лістапада 1975 (75 гадоў) |
Грамадзянства |
Біяграфія
правіцьЧлен КПСС з 1927 года. У Чырвонай Арміі з 1919 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны на Заходнім фронце, баёў ля возера Хасан у 1938 годзе[1].
У гады Вялікай Айчыннай вайны начальнік інжынерных войскаў арміі на Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім, 2-м і 3-м Украінскіх франтах[1].
Пасля вайны да 1961 г. начальнік інжынерных войскаў ваенных акруг, намеснік начальніка інжынерных войскаў Міністэрства абароны СССР[1].