Аляксандр Іванавіч Лойка
Аляксандр Іванавіч Лойка (нар. 19 жніўня 1957, в. Дворышча, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць ) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1998), прафесар (2001).
Аляксандр Іванавіч Лойка | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 жніўня 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Філасофія», 1983; аспірантура, 1986), Інстытут філасофіі і права АН Беларусі (дактарантура, 1996).
Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце (1986—1989), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1989, факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі, кафедра «Філасофскія вучэнні», загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: філасофія дзейнасці; філасофія тэхнікі; метадалогія навукі; філасофская аксіялогія; філасофія мадэрнізацыі.
Бібліяграфія
правіць- Философско-методологическое исследование модернизации программ деятельности (аксиологический аспект) : диссертация … доктора философских наук : 09.00.02 : защищена 14.01.1997 : утверждена 11.03.1998 / Лойко Александр Иванович. — Минск, 1996.
Зноскі
Літаратура
правіць- Лойка Аляксандр Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 421.
- Лойко Александр Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 540.
- Лойко Александр Иванович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 37.