Аляксандр Іосіфавіч Бабашынскі

Аляксандр Іосіфавіч Бабашы́нскі (5 лютага 1905, Віцебск — 3 чэрвеня 1970, Віцебск) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1945), прафесар (1946).

Аляксандр Іосіфавіч Бабашынскі
Дата нараджэння 5 лютага 1905(1905-02-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 чэрвеня 1970(1970-06-03) (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Партыя

Біяграфія

правіць

А. І. Бабашынскі нарадзіўся ў Віцебску. У 1932 годзе скончыў Данскі ветэрынарны інстытут. У 1933—1938 гг. працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам на Растоўскай абласной ветэрынарнай доследнай станцыі, з 1938 па 1948 год дырэктарам Ленінградскага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута. У 1949—1950 гг. і з 1962 па 1969 год у Віцебску — загадчык кафедры зоагігіены Віцебскага ветэрынарнага інстытута.

Навуковая дзейнасць

правіць

А. І. Бабашынскі займаўся пытаннямі атручэння сельскагаспадарчай жывёлы ядавітымі раслінамі, даследаваў патагенез пры паратуберкулёзным энтэрыце буйной рагатай жывёлы, распрацаваў спосаб аптымізацыі мікраклімату свінарнікаў і птушнікаў шляхам выкарыстання цеплагенератараў і каларыфераў і інш.

Сярод апублікаваных прац:

  • Чесотка у сельскохозяйственных животных (1938, 1944)
  • Болезни свиней (1941)
  • Стригущий лишай сельскохозяйственных животных (1944)
  • Как ковать коня. В помощь молодому кузнецу (1944)

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць