Аляксандр Андрэевіч Аўсянкін
Аляксандр Андрэевіч Аўсянкін (18 кастрычніка 1924, с. Булатнікава, Мурамскі раён, Уладзімірская вобласць, Расія — 2006) — беларускі спартсмен, трэнер (фехтаванне). Дацэнт (1981). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Аляксандр Андрэевіч Аўсянкін | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | фехтаванне |
Нарадзіўся |
18 кастрычніка 1924 |
Памёр | 2006[1] |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1954).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (1954—1987, дацэнт кафедры фехтавання і боксу, у 1962—1974 і 1977—1983 — загадчык кафедры, 1958—1962 — дэкан спартыўнага факультэта), Рэспубліканскай школе вышэйшага спартыўнага майстэрства (у 1974—1977 — дырэктар, 1987—2002 — трэнер, інструктар).
Навуковыя інтарэсы: аптымізацыя вучэбна-трэніровачнага працэсу ў вну; спартыўная трэніроўка фехтавальшчыкаў.
Узнагароды
правіцьЗванні «Майстар спорту СССР» (1950), «Заслужаны трэнер Беларускай ССР» (1966).
Бібліяграфія
правіць- Основы спортивной тренировки фехтовальщиков : учебно-методическое пособие / А. А. Овсянкин. — Минск, 1980.
Зноскі
- ↑ https://sport-strana.ru/ovsjankin-aleksandr-andreevich/
- ↑ Sports-Reference.com Праверана 20 студзеня 2016.
Літаратура
правіць- Овсянкин Александр Андреевич // Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 307.
- Овсянкин Александр Андреевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Спорт. — Минск, 1999. — С. 163.
- Белорусский государственный университет физической культуры: о времени, о спорте, о себе. — Минск, 2007. — Информация на с. 50, 88, 190, 393.