Аляксандр Андрэевіч Прановіч

Аляксандр Андрэевіч Прановіч (3 сакавіка 1926, в. Бабы, Пухавіцкі раён — 12 студзеня 1999) — Герой Сацыялістычнай Працы (1981)

Аляксандр Андрэевіч Прановіч
Дата нараджэння 3 сакавіка 1926(1926-03-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1999(1999-01-12) (72 гады)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Honoured Rail Worker Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Блужскай школе[1].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэмабілізацыі з 1948 г. працаваў на чыгунцы манцёрам, потым брыгадзірам пуці. З 1955 г. дарожны майстар Асіповіцкай дыстанцыі пуці Беларускай чыгункі.

Званне Героя прысвоена за поспехі ў выкананні заданняў 10-й пяцігодкі. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, знакам «Ганаровы чыгуначнік».

Зноскі

  1. Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць