Аляксандр Анісімавіч Дзяруга
Аляксандр Анісімавіч Дзяру́га (23 жніўня 1901, Мінск — 9 мая 1979) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1961)
Аляксандр Анісімавіч Дзяруга | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 жніўня 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 мая 1979 (77 гадоў) |
Месца пахавання |
|
Грамадзянства | |
Навуковая сфера | самадзейнае мастацтва[d] |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Ракаве (па іншых звестках, у Мінску) у шматдзетнай сям"і. У гады вайны жыў у Смаргоні, удзельнічаў у партызанскім руху. Аўтар шэрагу апрацовак для цымбальнага аркестра, у тым ліку беларускай народнай песні «Лянок» і польскай «Трамблянка». Напісаў «Марш піянераў Смаргоні», вальс «Нарач», «Святочную» і іншыя. Зрабіў шмат запісаў беларускага песеннага і інструментальнага фальклору («У Марцінавым саду», «Залескія прыпеўкі», «Смаргонская полька»).
Памёр Аляксандр Анісімавіч 25 мая 1979 года на 78-м годзе жыцця. Пахаваны на старых могілках у Смаргоні. Ганаровы грамадзянін Смаргоні (1993 г.). Яго імем названа вуліца ў Смаргоні[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 163.
- Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2012. — Т. 3. — С. 439.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1985. — Т. 2. — С. 332.