Аляксандр Арсенцьевіч Дудкін

вучоны ў галіне сістэмнага аналізу, кіравання і апрацоўкі інфармацыі ў прамысловасці

Аляксандр Арсенцьевіч Дудкін (13 кастрычніка 1950, Гарадок — 16 кастрычніка 2022[4][5]) — беларускі навуковец у галіне сістэмнага аналізу, кіравання і апрацоўкі інфармацыі ў прамысловасці. Доктар тэхнічных навук (2011), дацэнт (2010).

Аляксандр Арсенцьевіч Дудкін
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1950(1950-10-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 2022(2022-10-16)[2] (72 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера інфарматыка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[1] (2011)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу ў горадзе Гарадок Віцебскай вобласці Беларусі. У 1972 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава. Працаваў настаўнікам у Чашніцкім раёне: выкладаў матэматыку, быў дырэктарам Горскай васьмігадовай школы і намеснікам дырэктара Чарэйскай сярэдняй школы[6][5]. У 1976 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР[6][5]. У 1977—1978 гадах праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай Арміі[6][5]. 3 1978 года пачаў працаваць у лабараторыі сістэмнага праграміравання і лагічнага праектавання Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук Беларусі. 3 1989 года — у лабараторыі праблем пабудовы САПР СБІС Брэсцкага аддзялення інстытута, з 1994 года — у лабараторыі ідэнтыфікацыі сістэм. Адначасова з 1989 года А. Дудкін настаўнічаў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ) і Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР). У 2008—2014 гадах — загадчык філіяла кафедры ЭВМ БДУІР пры Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі. З 2015 года — загадчык лабараторыі гэтага інстытута.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар шэрагу навуковых прац па аўтаматызацыі праектавання дыскрэтных прылад і лічбавых СБІС, апрацоўцы візуальнай інфармацыі ў сістэмах камп’ютарнага бачання.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Дудкін Аляксандр Арсенцьевіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.]; уклад. С. І. Садоўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 2004. — С. 712.

Спасылкі правіць