Аляксандр Барысавіч Доўнар
Аляксандр Барысавіч Доўнар (нар. 1 студзеня 1972, в. Загараны, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XV—XVIII стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (2004)[1].
Аляксандр Барысавіч Доўнар | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1972 (53 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2004) |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 1 студзеня 1972 года ў вёсцы Загараны Вілейскага раёна[1].
Скончыў у 1994 годзе гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка, у 1998 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сацыяльна-эканамічнае становішча сялян-слуг дзяржаўных і прыватных уладанняў на беларускіх землях у другой палове XVI — сярэдзіне XVIII ст.»[1].
У 1995 годзе працаваў настаўнікам гісторыі ў Хаценчыцкай СШ Вілейскага раёна. З 1998 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў, загадчык сектара крыніцазнаўства і археаграфіі аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі, загадчык аддзела спецыяльных гістарычных даследаванняў[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНапрамкі даследаванняў: эканамічнае развіццё беларускіх зямель у часы Вялікага Княства Літоўскага (стан гарадоў, сельскай гаспадаркі, дарожных камунікацый і транспарту), сацыяльная стратыфікацыя мяшчанскага і сялянскага саслоўяў, праблемы гарадскога самакіравання ў XV—XVIII стагоддзях[1].
Бібліяграфія
правіць- Сяляне-слугі Беларусі другой паловы XVI — сярэдзіны XVIII ст. Мінск, 2007
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- ДОЎНАР Аляксандр Барысавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.