Аляксандр Іванавіч Бухвостаў
Аляксандр Іванавіч Бухвостаў (нар. 22 лістапада 1944, г. Арол, РСФСР, СССР) — беларускі палітычны і прафсаюзны дзеяч. Старшыня Беларускай партыі працы (1993—2004), старшыня Свабоднага прафсаюза металістаў, член Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».
Аляксандр Іванавіч Бухвостаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лістапада 1944 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык |
Месца працы |
Біяграфія
правіцьУ 1968 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. У 1982 годзе скончыў аспірантуру Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР.
У 1980—1989 гадах — інжынер, начальнік інфармацыйна-вылічальнага цэнтра і адначасова намеснік сакратара парткама ПА «Гомсельмаш». У 1985—1990 гадах — старшыня прафкама ПА «Гомсельмаш».
З’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ХІІІ склікання.
У 2016 годзе быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Шабаноўскай выбарчай акрузе № 91[1].