Аляксандр Васілевіч Кохан

беларускі дзяржаўны дзеяч

Аляксандр Васілевіч Кохан (нар. 1974, Карма, Гомельская вобласць) — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці (з 13 чэрвеня 2024).

Аляксандр Васілевіч Кохан
старшыня Брагінскага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 17 сакавіка 2015
памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Мінскай вобласці[d]
з 13 чэрвеня 2024
старшыня Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 7 ліпеня 2022
Нараджэнне 1974
Адукацыя
Месца працы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1974 годзе ў в. Карма Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў выкладчыкам спецыяльных дысцыплін Нараўлянскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 177 сельскагаспадарчай вытворчасці. З 1998 па 2010 гады працаваў намеснікам дырэктара Нараўлянскага ДПТВ № 177 сельскагаспадарчай вытворчасці.

У 2010 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні Нараўлянскага райвыканкама. 17 сакавіка 2015 года прызначаны старшынёй Брагінскага райвыканкама[1]. 7 ліпеня 2022 года прызначаны старшынёй Петрыкаўскага райвыканкама[2].

13 чэрвеня 2024 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці[3].

Зноскі