Аляксандр Васілевіч Саветаў
Аляксандр Васілевіч Саветаў (руск.: Алекса́ндр Васи́льевич Сове́тов; 12(24).11.1826—24.11(7.12).1901) — расійскі вучоны, аграном, педагог.
Аляксандр Васілевіч Саветаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 (24) лістапада 1826 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада (7 снежня) 1901 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Q24045739? |
Род дзейнасці | аграном, выкладчык універсітэта, дэкан |
Навуковая сфера | аграномія[2] і pedology[d][2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар прыродазнаўчых навук[d] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў с. Гульнева Дзмітраўскага раёна Маскоўскай вобласці. Пасля заканчэння ў 1850 годзе Горы-Горацкага земляробчага інстытута працаваў у ім выкладчыкам. У 1853—55 гадах камандзіраваны ў Германію, Бельгію i іншыя краіны Еўропы для вывучэння сельскай гаспадаркі. У 1855—57 гадах ён узначальваў у інстытуце кафедру сельскагаспадарчай тэхналогіі, чытаў лекцыі па аграхіміі. 3 1859 года загадчык кафедры сельскай гаспадаркі Пецярбургскага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе за працу «Пра развядзенне кармавых траў у полі», якая была падрыхтавана i напісана ў Горках, яму прысуджана ступень магістра сельскай гаспадаркі, у 1867 годзе за працу «Аб сістэмах земляробства» — ступень доктара сельскай гаспадаркі (першы ў Pacійскай імперыі). У 1888—1900 гадах працаваў дэканам фізікаматэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта. Асноўныя працы прысвечаны сістэмам земляробства i севазваротам. Распрацоўваў рацыянальныя спосабы вядзення сельскай гаспадаркі, абгрунтаваў мэтазгоднасць пасеваў бабовых i злакавых кармавых траў. 3 1860 года кіраваў сельгасаддзелам Вольнага эканамічнага таварыства. У 1885—96 (разам з В. В. Дакучаевым) i ў 1898—1900 (разам з М. П. Адамавым) выдаваў «Матэрыялы па вывучэнні рускіх глеб». Адстойваў прыярытэт рускага земляробства ў практыцы травасеяння, выступаў як прыхільнік прагрэсіўнай ідэі адзінства арганічнай i неарганічнай прыроды, падкрэсліваў стваральную ролю раслін у працэсе глебаўтварэння. Палявое травасеянне ён разглядаў не толькі як крыніцу, але i як найважнейшы фактар паляпшэння фізічных якасцей глебы i павышэння яе ўрадлівасці. Добра ведаючы стан сельскай гаспадаркі i навукі за мяжой, Саветаў падкрэсліваў неабходнасць выпрацоўкі ўласных метадаў вядзення гаспадаркі, якія дапасоўваліся да эканоміі i адпаведных глебавых i кліматычных умоў пэўных раёнаў.
Зноскі
- ↑ Советов Александр Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.