Аляксандр Васільевіч Дубаў
Аляксандр Васільевіч Дубаў (нар. 11 красавіка 1955, Вязнікі Уладзімірскай вобласці Расійскай Федэрацыі) — беларускі правазнаўца, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа[1].
Аляксандр Васільевіч Дубаў | |
---|---|
Нараджэнне |
11 красавіка 1955 (69 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Ваенная служба | |
Званне |
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
З 1981 года па 2000 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры Віцебскай вобласці. З 2000 года — Віцебскі транспартны пракурор. З 2008 года — Мінскі транспартны пракурор. З 2012 года — першы намеснік Беларускага транспартнага пракурора. З 2014 года па 2019 год — намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 22-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Узнагароды правіць
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[2].
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 15 красавіка 2021.
- ↑ Дубаў Аляксандр Васільевіч