Аляксандр Васілевіч Мядзведзь

Аляксандр Васілевіч Мядзведзь (16 верасня 1937, Белая Царква, Кіеўская вобласць, УССР) — беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба).

Аляксандр Васілевіч Мядзведзь
руск.: Александр Медведь
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя спартыўная барацьба[d]
Нарадзіўся 16 верасня 1937(1937-09-16)[1][2] (86 гадоў) ці 1937[3]
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 190 см
Вага 120 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 16 верасня 1937 года ў г. Белая Царква Кіеўскай вобласці.

Заслужаны майстар спорту (1963), заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі (1969). Заслужаны трэнер Беларусі (1976) і СССР (1980), прафесар (1976). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), свету (1962, 1963, 1966, 1967, 1969-71).

З 1970 года ў Беларусі праводзіцца традыцыйны міжнародны турнір па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзведзя (катэгорыя Гран-пры).

Уладальнік спецыяльнага прыза «За высакароднасць у спорце», заснаванага ЮНЕСКА. Прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Падручнік „Фізічнае выхаванне студэнтаў асноўнага аддзялення“ і комплекс вучэбна-метадычных дапаможнікаў па тэорыі і методыцы фізічнага выхавання».

Палітычныя погляды правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].

Зноскі

  1. Медведь Александр Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Aleksandr Vasilyevich Medved // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 20 лютага 2024.
  4. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  5. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі правіць