Аляксандр Генрыхавіч Сонгін

Аляксандр Генрыхавіч Сонгін (нар. 12 кастрычніка 1969, в. Тарнова Лідскага раёна Гродзенскай вобласці) — работнік абласнога кіравання ў Беларусі.

Аляксандр Генрыхавіч Сонгін
Нараджэнне 12 кастрычніка 1969(1969-10-12) (54 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў настаўнікам Далецкай базавай школы, дырэктарам ДУА «Гудскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа» Лідскага раёна, начальнікам упраўлення адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта, намеснікам дырэктара ААТ «Лідскія аўтобусы „Нёман“», начальнікам галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Выбіраўся дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, юбілейнымі медалямі[1].

Зноскі