Аляксандр Гіевіч Гурулі

грузінскі футбаліст

Аляксандр Гурулі (груз. ალექსანდრე გურული; нар. 9 лістапада 1985, Батумі, Грузінская ССР) — грузінскі футбаліст, паўабаронца французскага клуба «Сен-Амер».

Футбол
Аляксандр Гурулі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Гіевіч Гурулі
Нарадзіўся 9 лістапада 1985(1985-11-09)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Грузія
Рост 179 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Францыя Сен-Амер
Маладзёжныя клубы
Францыя Алімпік (Ліён)
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2004 Францыя Булонь 12 (2)
2004—2005 Францыя Алімпік B (Ліён) 17 (1)
2005—2006 Францыя Ліён Дзюшэр 29 (4)
2006—2007 Францыя Лескін 19 (0)
2007—2008 Францыя Ліён Дзюшэр
2008—2012 Украіна Карпаты (Львоў) 72 (1)
2012   Грузія Дзіла (Горы) 29 (5)
2013 Грузія Дынама (Батумі) 8 (3)
2013 Грузія Зестафоні 11 (0)
2014 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 22 (0)
2015 Грузія Самтрэдыя 8 (1)
2015—2016 Азербайджан АЗАЛ (Баку) 25 (3)
2016—2017 Грузія Шукура (Кабулеці) 43 (5)
2018 Францыя Алімпік (Гранд-Сент) 2 (0)
2018— Францыя Сен-Амер
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2006 Грузія Грузія (да 21) 4 (1)
2010—2012 Грузія Грузія 6 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 сакавіка 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сын вядомага грузінскага футбаліста і трэнера Гіі Гурулі.

Клубная кар’ера правіць

Пачаў займацца футболам у Францыі, дзе на той час выступаў яго бацька. Выступаў за моладзевую каманду «Алімпіка» з Ліёна, пасля гуляў за клубы ніжэйшых французскіх дывізіёнаў.

У верасні 2008 года стаў іграком украінскіх «Карпатаў», дзе гуляў на працягу чатырох сезонаў. У лютым 2012 года адправіўся ў арэнду ў грузінскую «Дзілу», дзе правёў увесь 2012 год. Пасля вяртання з арэнды ў лютым 2013 года кантракт з «Карпатамі» быў разарваны.

У выніку Аляксандр пачаў 2013 год у Грузіі, у клубе «Дынама» з Батумі, дзе трэнерам быў яго бацька. Улетку 2013 года перайшоў у «Зестафоні».

У лютым 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У салігорскім клубе стаў асноўным левым паўабаронцам, хоць значную частку першай паловы сезону 2014 прапусціў з-за траўмы. У студзені 2015 года пакінуў «Шахцёр»[4].

У сакавіку 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба «Самтрэдыя»[5]. У верасні 2015 года перайшоў у азербайджанскі АЗАЛ[6]. Улетку 2016 года вярнуўся ў Грузію, стаўшы іграком «Шукуры».

У пачатку 2018 года зноў адправіўся ў Францыі, стаўшы іграком аматарскага клуба «Алімпік» Гранд-Сент з пятага дывізіёна, а летам таго ж года перабраўся ў «Сен-Амер».

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за нацыянальную зборную Грузіі.

Дасягненні правіць

Зноскі