Аляксандр Дзмітрыевіч Музыкантаў

Алякса́ндр Дзмітрыевіч Музыка́нтаў (нар. 3 жніўня 1983, г. Магілёў) — беларускі піяніст.

Аляксандр Дзмітрыевіч Музыкантаў
Дата нараджэння 3 жніўня 1983(1983-08-03) (40 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, спявак, піяніст

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Магілёве[1]. Навучаўся ў Рэспубліканскім музычным каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, пазней — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (выпускнік 2007 года). Вучань прафесаркі Зоі Качарскай.

Трыумфатар Міжнароднага конкурсу піяністаў «Мінск-2000», на якім, у 15-гадовым веку, заняў першае месца, атрымаў прыз слухацкіх сімпатыяў і прыз за найлепшае выкананне абавязковага твору беларускага кампазітара (апошні — падзяліў з двума іншымі канкурсантамі). У 2006 годзе стаў лаўрэатам Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Эміля Гілельса ў Адэсе (6 прэмія).

Ігру Аляксандра Музыкантава вылучае выдатная тэхніка, высокая культура гуку, ясныя і яскравыя прачытанні музычных твораў. Вядомы як выдатны інтэрпрэтатар твораў Бетховена, Шапена, Ліста, Чайкоўскага, Пракоф’ева. Рэгулярна канцэртуе ў Беларусі і за мяжой.

Зноскі

  1. Александр Музыкантов (руск.) Об артисте

Спасылкі правіць