Пётр Ільіч Чайкоўскі

(Пасля перасылкі з Пётр Чайкоўскі)

Пётр Ільі́ч Чайкоўскі (7 мая 1840, Воткінск, Вяцкая губерня, Расійская імперыя — 6 лістапада 1893, Санкт-Пецярбург) — рускі кампазітар, дырыжор, педагог.

Пётр Ільіч Чайкоўскі
руск.: Петръ Ильичъ Чайковскій
руск.: Пётр Ильич Чайковский
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 25 красавіка (7 мая) 1840[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка (6 лістапада) 1893[3][1][…] (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Ilya Petrovich Tchaikovsky[d][5]
Маці Aleksandra Tchaikovskaya[d]
Жонка Antonina Miliukova[d][7]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Мікалай Іванавіч Зарэмба і Антон Рыгоравіч Рубінштэйн
Прафесіі кампазітар, лібрэтыст, дырыжор, харэограф, музычны педагог, піяніст, аўтабіёграф, музычны крытык, аўтар дзённіка, перакладчык, выкладчык універсітэта
Інструменты фартэпіяна
Жанры сімфонія, опера, балет[d], класічная музыка і музыка перыяду рамантызму[d]
Выхаванцы Alexander Siloti[d], Pyotr Danilchenko[d] і Thomas Matthew James Joyce[d]
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Выдатны меладыст. Аўтар 76 опусаў, 10 опер. Напісаў 7 сімфоній (6 пранумераваных і сімфонія «Манфрэд»), 3 сюіты. Сусветна вядомыя яго балеты «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок».

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў паселішчы пры Камска-Воткінскім заводзе Вяцкай губерні (цяпер горад Воткінск, Удмурція). Яго бацька — Ілья Пятровіч Чайкоўскі (1795—1880) — вядомы рускі інжынер, быў сынам Пятра Фёдаравіча Чайкі, які нарадзіўся ў 1745 годзе ў сяле Мікалаеўка каля Палтавы (цяпер Украіна), пазней змяніў сваё прозвішча на Чайкоўскі. Ён быў другім дзіцем Фёдара Чайкі (1695—1767) і яго жонкі Ганны (1717 -?). Пётр Фёдаравіч вучыўся ў семінарыі ў Кіеве, пазней атрымаў медыцынскую адукацыю ў Пецярбургу. З 1770 па 1777 г. служыў у арміі асістэнтам ваеннага лекара, пазней стаў афіцэрам медслужбы ў Кунгуры, Пермскай губерні. У 1782 г. быў пераведзены ў Вятку (Казанская губерня). У 1776 г. ажаніўся з Анастасіяй Сцяпанаўнай Посахавай (1751 года нараджэння), у іх было 11 дзяцей. Ілья Пятровіч, бацька кампазітара, быў 10-м дзіцём. Ён, скончыўшы Горны кадэцкі корпус у Пецярбургу, быў залічаны на службу ў Дэпартамент горных і саляных спраў. Аўдавеўшы ў 1833 годзе, ён ажаніўся з Аляксандрай Андрэеўнай Асіер, з якой у 1837 пераехаў на Урал, куды атрымаў прызначэнне на пасаду начальніка Камска-Воткінскага сталеліцейнага завода. Пётр быў другім дзіцем у сям’і: у 1838 г. нарадзіўся яго старэйшы брат Мікалай, у 1842 — сястра Аляксандра (у замужжы Давыдава) і Іпаліт. Браты-двайняты Анатоль і Мадэст з’явіліся на свет у 1850 годзе.

Даты творчай біяграфіі

правіць

У 1866 годзе дэбютаваў перад маскоўскай і пецярбургскай публікай Уверцюрай F-Dur;. Пачаў Першую сімфонію;

1867 г. — выкананне Андантэ і скерца з Першай сімфоніі ў Рускім музычным таварыстве ў Санкт-Пецярбургу.

18661867 гады — напісаны уверцюра на дацкі гімн і шэраг фартэпіянныя п’ес: «Успамін пра Гапсале».

1867 г. — пачата праца над операй «Ваявода»; ў Маскве, у сімфанічным сходзе, былі выкананы танцы з яе.

1868 г. — у сімфанічным сходзе ў Маскве рускага музычнага таварыства з вялікім поспехам выканана Першая сімфонія. З незадаволенасцю ставіўся Чайкоўскі да свайго сімфанічнага твора «Фатум» (1868), яго выконвалі як у Маскве, так і ў Пецярбургу.

30 студзеня 1869 г. у Вялікім тэатры ў Маскве — прэм’ера оперы «Ваявода». Лібрэта — кампазітара і А. М. Астроўскага па яго п’есе («Сон на Волзе»). Дырыжор — Мерт. У ролях: Нячай Шалыгін — Фінокі, Улас Дзюжой — Раданежскі, Настасся — Аненская, Мар’я Уласьеўна — Меньшыкава, Праскоўя Уласьевна — Кроненберг, Сцяпан Баструкоў — Рапарт, Дубровін — Дзямідаў, Алена — Іванова, Жвавы — Бажаноўскі, Блазан — Лаўроў, Нядвіга — Разанава, новы Ваявода — Карын). У 1870-х гадах Чайкоўскі знішчыў оперу, захаваўшы толькі невялікую частку матэрыялу.

У 1869 г. скончана опера «Ундзіна», якая не ставілася. Яна знішчана аўтарам у 1873 годзе, за выключэннем некаторых нумароў, якія ўвайшлі пасля ў іншыя сачыненні. Увосень напісана ўверцюра-фантазія «Рамэа і Джульета». Напісана шэсць рамансаў, з якіх «Не, толькі той», «І балюча, і салодка», «Сляза дрыжыць», «Чаму», «Ні слова, о дружа мой».

1871 г. — першы квартэт D-бемоль мажор.

1870—1872 гады — створана опера «Апрычнік», уласнае лібрэта па аповесці І. І. Лажэчнікава.

31 мая 1872 года — адбылася прэм’ера кантаты «У памяць 200-годдзя нараджэння Пятра Вялікага», напісанай па заказу і спецыяльна да адкрыцця Політэхнічнай выстаўкі 1872 года.

1873 г. — сімфанічная фантазія «Бура».

Асноўныя творы

правіць
  • Ваявода (1868)
  • Ундзіна (1869)
  • Апрычнік (1872)
  • Яўген Анегін (1878)
  • Арлеанская дзева (1879)
  • Мазепа (1883)
  • Чаравічкі (1885)
  • Чарадзейка (1887)
  • Пікавая дама (1890)
  • Іаланта (1891)

Балеты

правіць

Фартэпіянныя творы

правіць
  • Саната да-дыез мінор ор. 80 posth (1865, выд. 1900)
  • Поры года op. 37b (1876)
  • Дзіцячы альбом op. 39 (1878)
  • Вялікая саната соль мажор op. 37а (1878)

Зноскі

  1. а б Брянцева В. Н. Чайковский Петр Ильич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1978. — Т. 29 : Чаган — Экс-ле-Бен. — С. 12–13.
  2. Poznansky A. Pyotr Ilyich Tchaikovsky // Encyclopædia Britannica
  3. Н. Соловьев Чайковский, Петр Ильич // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1903. — Т. XXXVIII. — С. 373–375.
  4. (unspecified title) — С. 105. — ISBN 978-0-19-165761-0
  5. Чайковский, Илья Петрович // Русский биографический словарь / под ред. А. А. ПоловцовСПб.: 1905. — Т. 22. — С. 17–18.
  6. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  7. https://www.classical-music.com/features/articles/the-desperately-sad-marriage-between-tchaikovsky-and-antonina-milyukova/
  8. Tchaikovsky: The Quest for the Inner ManSchirmer Books, 1991. — С. 50. — ISBN 978-0-02-871885-9

Спасылкі

правіць