Аляксандр Крыдаль

Аляксандр Антоніевіч Крыдаль (Крыдзель, польск.: Aleksander Krydel; 1784 — каля 1841) — дзяржаўны дзеяч.

Аляксандр Крыдаль
POL COA Odsiecz.svg
герб «Одсеч»[d]
маршалак шляхты Гродзенскага павета[d]
1812 — 1813
старшыня Лідскага гродскага суда[d]
межавы суддзя Лідскага павета[d]
Нараджэнне 1784
Смерць каля 1841
Бацька Антоні Крыдаль[d]
Жонка Кацярына з Зарэцкіх[d]
Член у
Дзейнасць род Крыдаляў

БіяграфіяПравіць

Паходзіў са шляхецкага роду Крыдаляў герба «Одсеч». Сын Антонія (Антона). Меў брата Ануфрыя.

Маршалак шляхты Гродзенскага павета ў 1812—1813 гадах. Сябра Гродзенскай муніцыпальнай рады, створанай Часовай радай ВКЛ у 1812 г. У 1819 г. — асэсар 2-га дэпартамента Гродзенскага галоўнага суда. У 1820-я гады — старшыня Лідскага гродскага суда. У маі 1824 г., у часы следства, узяў на парукі брата сваёй жонкі, філарэта Юзафа Заржэцкага, будучага ваеннага інжынера. У 1829 г. — лідскі межавы суддзя. У 1834 г. — чыноўнік Гродзенскай скарбовай палаты да межавых справаў.

Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне.

Валодаў з жонкай маёнткам Малюзін з вёскай Пяцюлеўцы, атрыманым у 1819 годзе (у 1844 годзе — 826 дзесяцін, 47 душ мужчынскага і 33 душ жаночага полу)[1].

Сям’яПравіць

У шлюбе з Кацярынай з Зарэцкіх (Заржэцкіх). Дзеці:

  • Аляксандра, у шлюбе з Эдвардам Вайніцкім;
  • Юзэфа, у шлюбе з Пятром Клейстам, сынам Казіміра Клейста і Пракседы з Шумкоўскіх.

Зноскі

  1. Czesław Malewski. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. Powiaty lidzki, oszmiański i wileński. — Warszawa: Instytut Historii PAN, 2016. — ISBN 978-83-63352-75-2.

ЛітаратураПравіць