Ануфрый Крыдаль

Ануфрый Антоніевіч Крыдаль (Крыдзель, польск.: Onufry Krydel; 1789 — 17 чэрвеня 1855, Варшава) — дзяржаўны дзеяч.

Ануфрый Крыдаль
POL COA Odsiecz.svg
герб «Одсеч»[d]
Нараджэнне 1789
Смерць 17 чэрвеня 1855(1855-06-17)
Месца пахавання
Род род Крыдаляў[d]
Бацька Антоні Крыдаль[d]
Член у
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 3 ступені

БіяграфіяПравіць

Паходзіў са шляхецкага роду Крыдаляў герба «Одсеч». Сын Антонія (Антона). Меў брата Аляксандра.

Дарадца гродзенскай і віленскай скарбовых палат. У 1834 г. — чыноўнік па спецдаручэннях пры генерал-інфанце расійскіх войскаў.

Валодаў разам з жонкай фальваркам Талькаўшчына з вёскамі Карабкі і Баяры (у 1844 годзе — 511 дзесяцін, 57 душ мужчынскага і 46 душ жаночага полу)[1].

Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне.

Памёр 17 чэрвеня 1855 года ў Варшаве. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках.

Сям’яПравіць

У шлюбе з Я.Фандбрэзілінай. Дзеці: сын: Міхал-Рудольф, у 1847 г. зацверджаны ў дваранстве і запісаны ў дваранскую кнігу Віленскай губерні. Магчыма, ягоная магіла захавалася каля касцёла ў Ішчалне.

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. Czesław Malewski. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. Powiaty lidzki, oszmiański i wileński. — Warszawa: Instytut Historii PAN, 2016. — ISBN 978-83-63352-75-2.

ЛітаратураПравіць