Аляксандр Ламбсдорф

Аляксандр Себасцьян Леонс фон дэр Венгэ граф Ламбсдорф (ням.: Alexander Sebastian Léonce von der Wenge Lambsdorff; 5 лістапада 1966, Кёльн) — нямецкі дыпламат і палітык.

Аляксандр Ламбсдорф
ням.: Alexander Graf Lambsdorff
Партрэт
Імя пры нараджэнні ням.: Alexander Sebastian Léonce von der Wenge Lambsdorff
Род дзейнасці гісторык, палітык, дыпламат
Дата нараджэння 5 лістапада 1966(1966-11-05)[1][2][3] (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Hagen Graf Lambsdorff[d][4]
Маці Ruth Graefe[d][4]
Жонка Franziska Christiane Hilde Elisabeth von Klitzing[d]
Дзеці Helena Virginia Gräfin von Lambsdorff[d] і Graf Victor von Lambsdorff[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайт lambsdorffdirekt.de
Commons-logo.svg Аляксандр Ламбсдорф на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Кёльне ў арыстакратычнай сям’і. Вывучаў гісторыю ў Бонскім універсітэце, у 1991—1993 гг., затым вывучаў міжнародныя адносіны ў Джорджтаўнскім універсітэце ў межах праграмы Фулбрайта. Быў стажорам у Еўрапейскай камісіі працаўнікоў і Фондзе імя Фрыдрыха Наўмана ў Таліне. З сярэдзіны 1990-х гадоў працаваў у Міністэрстве замежных спраў Германіі, у прыватнасці быў прэс-аташэ пасольства Германіі ў Вашынгтоне (ЗША). Адзін з заснавальнікаў Атлантычнай ініцыятывы і Фонда Германія-Турцыя.

Ламбсдорф з’яўляецца сябрам Свабоднай дэмакратычнай партыі, уваходзіў у кіруючыя органы Альянсу лібералаў і дэмакратаў за Еўропу. У 2004 годзе ён упершыню быў абраны дэпутатам Еўрапарламента, пасля некалькі разоў пераабіраўся. У 2017 годзе абраны членам бундэстага.

З 1994 года Ламбсдорф жанаты, у пары двое дзяцей.

Зноскі

  1. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  2. Lundy D. R. Alexander Graf von Lambsdorff // The Peerage
  3. Alexander Graf Lambsdorff // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Lundy D. R. The Peerage