Адкрыць галоўнае меню

Лі Аляксандэр Мак-Куін (англ.: Lee Alexander McQueen; 17 сакавіка 1969, Лондан, Вялікабрытанія — 11 лютага 2010, Лондан) — англійскі дызайнер адзення. Вядомы эпатажнымі паказамі. Камандор ордэна Брытанскай імперыі, чатыры разы прызнаваўся лепшым брытанскім мадэльерам года.

Аляксандр Мак-Куін
Аляксандэр Мак-Куін у 2009 годзе
Аляксандэр Мак-Куін у 2009 годзе
Імя пры нараджэнні: англ.: Lee Alexander McQueen
Род дзейнасці: дызайнер, мадэльер, дзеяч мастацтваў
Дата нараджэння: 17 сакавіка 1969(1969-03-17)[1][2][3]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 11 лютага 2010(2010-02-11)[4][1][…] (40 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Месца працы:
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
Сайт: alexandermcqueen.com
Commons-logo.svg Аляксандр Мак-Куін на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

 
Лагатып дызайнерскага дома Alexander McQueen

Нарадзіўся ў сям'і таксіста. Аляксандр пачаў кар'еру ў фэшн-індустрыі ў 16 гадоў, працуючы ў майстэрнях Сэвіл Роў. Спецыялізаваўся на мужчынскіх касцюмах для эліты. Пасля заканчэння калежда мастацтваў Св. Марціна працаваў з японскім дызайнерамі Кодзі Тацуна, потым з італьянскім мадэльерам Рамэа Джыльі ў Мілане. У 2001 г. запусціў сваю лінію моднага адзення.

11 лютага 2010 г. быў знойдзены ў сваёй кватэры павешаны, пакінуўшы перадсмяротную запіску, змест якой не раскрываецца. Самагубства здарылася ў выніку дэпрэсіі пасля смерці маці Аляксандра, якая памерла 2 лютага.

Кар'ераПравіць

Сваю першую калекцыю моднага адзення Аляксандр прадставіў у 23 гады. Пасля яго наступных 8 калекцый, у 27 гадоў, яго запрасілі ў Модны дом Givenchy на пасаду намесніка галоўнага дызайнера. Пасля ён пакінуў Givenchy і далучыўся да Gucci Group, каб распрацоўваць сваю асабістую марку — Alexander McQueen.

Брэнд Alexander McQueen, які належыць Gucci Group с 2004 года 30% сваіх продажаў здзяйсняе ў сферы аксэсуараў і, у прыватнасці, дамскіх сумак.

МузыПравіць

ЦытатыПравіць

  • Я буду шчаслівы толькі тады, калі перастану займацца модай, а перастану я гэтым займацца толькі тады, калі буду шчаслівы.
  • Калі я пачаў ладзіць свае шоў, я імкнуўся паказаць журналістам тое, што яны як раз зусім не хацелі бачыць: голад, кроў, галечу. Глядзіш на ўсю гэтую «фэшн-тусоўку» у іх дарагіх прыкідах і цёмных акулярах і разумееш, што яны ніякага паняцця не маюць аб тым, што адбываецца ў свеце. Іх інтарэсы абмяжоўваюцца рамкамі моды. Я трачу грошы на свае шоу для таго, каб паказаць гэтым людзям іншую бок жыцця. Няхай яны адчуваюць нянавісць і агіду — мяне гэта цалкам задавальняе. Буду ведаць, што хоць нейкія пачуцці ў іх абудзіў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128568429 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Alexander McQueen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Alexander McQueen // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.telegraph.co.uk/fashion/fashionnews/7223477/Alexander-McQueens-family-left-raw-by-his-death.html
  5. Alexander McQueen