Аляксандр Мікалаевіч Апацкі

беларускі дзяржаўны дзеяч

Аляксандр Мікалаевіч Апацкі (нар. 1953, в. Доктаравічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Аляксандр Мікалаевіч Апацкі
Нараджэнне 1953
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўную доблесць»

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання (1990—1995); намеснік, першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (1995—2010).

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1953 годзе ў в. Доктаравічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Бацька, Мікалай Іосіфавіч Апацкі, працаваў начальнікам Капыльскай раённай інспекцыі сельскай гаспадаркі, пазней — старшынёй праўлення саўгаса «Доктаравічы» (1960—1968)[1].

Скончыў Доктаравіцкую сярэднюю школу. У 1975 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Працоўную дзейнасць пачаў у Капыльскім раёне, спачатку — галоўным інжынерам саўгаса «Доктаравічы», з 1980 года — старшынёй праўлення калгаса «Бальшавік» (в. Жыліхава).

У 1990 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Балатаваўся па Семежаўскай выбарчай акрузе № 64. У 1990—1994 гадах працаваў сакратаром Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па аграрных пытаннях, харчаванні і сацыяльным развіцці вёскі, а ў 1994 годзе абраны яе старшынёй.

З 18 жніўня 1995 года[2] па 23 мая 2006 года[3] працаваў намеснікам, з 23 мая 2006 года[3] па 2010 год — першым намеснікам Міністра прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Пазней працаваў намеснікам дырэктара РУП «БелНІПІЭнергапрам» па экалагічных і агульных пытаннях[4].

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. Коллектив КСУП «Докторовичи» в этом году отметил 100-летний юбилей со дня образования сельскохозяйственного предприятия
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 жніўня 1995 года № 316 «Аб прызначэнні А. М. Апацкага намеснікам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь»
  3. а б Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2006 года № 653 «Аб вызваленні В. М. Падалякі ад пасады першага намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, назначэнні А. М. Апацкага на гэту пасаду і Г. У. Валчугі намеснікам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь»
  4. Итоги переговоров на выполнение общего инженерного обследования