Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў
Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў (14 верасня 1924, в. Зааўраг, цяпер Кіраўская вобласць, Расія — 14 кастрычніка 2003) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і тэорыі інфармацыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1977), доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1973). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 верасня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 2003 (79 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэхнічная кібернетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1972) |
Навуковае званне |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ваенную інжынерную радыётэхнічную акадэмію (1953). З 1963 года займаўся навукова-педагагічнай дзейнасцю ў Мінскім вышэйшым інжынерным зенітным ракетным вучылішчы СПА, з 1980 года ў Белдзяржуніверсітэце, з 1982 года загадчык кафедры, дэкан Белдзяржуніверсітэта.
З 1990 года стваральнік і рэктар недзяржаўнага Інстытута сучасных ведаў.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы ў галіне тэхнічнай кібернетыкі: тэорыя надзейнасці і эксплуатацыі складаных радыёэлектронных сістэм, сістэмны аналіз, ацэнка і забеспячэнне якасці складаных сістэм. Атрымаў вынікі ў галіне вызначэння заканамернасцяў эвалюцыі складаных тэхнічных сістэм і распрацоўкі метадаў ацэнкі характарыстык якасці складаных тэхнічных сістэм на ранніх этапах.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т. л. 5 манаграфій, 12 вынаходстваў.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945, 1965), Айчыннай вайны II ступені (1985), «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені (1977), медалямі[1][2][3].
Асноўныя працы
правіць- Основы надежности и эксплуатации электронной аппаратуры. — Мн., 1965.
- Надежность радиоэлектронных устройств. — М., 1972.
- Основы теории комплектования. — Мн., 1987.
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)