Аляксандр Антолевіч Паташоў

(Пасля перасылкі з Аляксандр Паташоў)

Аляксандр Анатолевіч Паташоў (нар. 12 сакавіка 12 сакавіка 1962, Віцебск) — беларускі лёгкаатлет, чэмпіён свету ў хадзьбе на 50 кіламетраў. Заслужаны майстар спорту СССР (1991). Выступаў за спартыўны клуб «Віцебск».

Лёгкая атлетыка
Аляксандр Антолевіч Паташоў
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя cпартыўная хадзьба
Нарадзіўся 12 сакавіка 1962(1962-03-12)[1] (62 гады)
Грамадзянства
Рост 187 см
Вага 80 кг
IAAF 14352665

Біяграфія

правіць

На Алімпіядзе ў Сеуле Аляксандр заняў 4-е месца. У 1991 годзе ён выйграў чэмпіянат свету на дыстанцыі 50 кіламетраў. Паташоў, абняўшыся з Андрэем Пярловым, фінішаваў з ім адначасова. Але суддзі па фотафінішы прызналі пераможцам Аляксандра, а Пярлову дастаўся сярэбраны медаль.

На Кубках свету па хадзьбе Аляксандр займаў 7-е і 5-е месцы ў 1987 і 1989 гадах адпаведна.

На Алімпійскіх гульнях 1992 года Паташоў выступаў за Аб’яднаную каманду. На дыстанцыі 50 кіламетраў за парушэнне правілаў ён быў дыскваліфікаваны. Праз год на чэмпіянаце свету ён выступаў за Беларусь і таксама быў зняты з дыстанцыі. Яшчэ праз год, на чэмпіянаце Еўропы 1994, Аляксандра зноў дыскваліфікавалі.

Зноскі

  1. Aleksandr Potashov // World Athletics database