Спартыўная хадзьба

алімпійская лёгкаатлетычная дысцыпліна

Спарты́ўная хадзьба́, ці спарты́ўная хада́ — дысцыпліна лёгкай атлетыкі. Ад звычайнай хадзьбы адрозніваецца абавязковым выпростваннем апорнай нагі ў каленным суставе пры вертыкальным становішчы, ад бегу — адсутнасцю безапорнай фазы руху[1].

Лёгкая атлетыка
Спартыўная хадзьба
Спаборніцтвы па спартыўнай хадзьбе
Характарыстыкі
Катэгорыя на адкрытым паветры

Гісторыя

правіць

Як від спорту склалася ў 2-й палове 19 стагоддзя. Першыя спаборніцтвы адбыліся ў аматарскім Атлетычным клубе (1866, Англія) на дыстанцыі 7 міль (11 км). У праграме Алімпійскіх гульняў з 1908 (мужчыны; дыстанцыі 3,5 км і 10 міль), з 1932 мужчыны спаборнічаюць на дыстанцыі 50 км, з 1956 — і на дыстанцыі 20 км; жанчыны — на дыстанцыях 10 км (з 1992) і 20 км (з 2000). У праграме чэмпіянатаў Еўропы па лёгкай атлетыцы з 1934, чэмпіянатаў свету — з 1976.

На Беларусі спартыўная хадзьба ўваходзіць у лёгкаатлетычныя праграмы з 1944 года. Сярод беларускіх спартсменаў найбольш вызначыліся прызёры Алімпійскіх гульняў Я.Маскінскоў (1956), Я.Іўчанка і П.Пачынчук (1980); прызёры чэмпіянатаў свету Я.Місюля (1991, 1995), М.Хмяльніцкі (1997), В.Цыбульская (1997, 2001) і іншыя.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — С. 518.
  • Фруктов А.Л. Спортивная ходьба. — Москва: «Физкультура и спорт», 1977. — 56 с.
  • Зелинчеков В. Спортивная ходьба: Судейство и организация соревнований. — Москва: «Терра-Спорт», 2004. — 40 с. — ISBN 5-93127-255-0.

Спасылкі

правіць