Валянціна Іванаўна Цыбульская
Валянціна Іванаўна Цыбульская (нар. 9 лютага 1968, Растоў-на-Доне) — беларуская лёгкаатлетка. Майстар спорту міжнароднага класа.
Пол | жанчына |
---|---|
Спецыялізацыя | cпартыўная хадзьба |
Клуб | БФСТ «Дынама» і Магілёў |
Нарадзілася |
19 лютага 1968 (56 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 162 см |
Вага | 54 кг |
IAAF | 14269568 |
Дасягненні
правіцьСкончыла вучылішча алімпійскага рэзерву ў г. Магілёў. У 1996 годзе на Летніх Алімпійскіх гульнях у Атланце (ЗША) заняла 8-е месца ў спартыўнай хадзьбе на 10 км. У 1997 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Афінах (Грэцыя) заняла 3-е месца ў спартыўнай хадзьбе на 10 км і атрымала бронзавы медаль. Працуе спартсменам-інструктарам Міністэрства спорту і турызму РБ[1].
Палітычныя погляды
правіцьПадпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].
Зноскі
- ↑ Гісторыя Бялыніцкага дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2021. Праверана 26 жніўня 2021.
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх