Аляксандр Станіслававіч Данілевіч

Аляксандр Станіслававіч Данілевіч (нар. 30 лістапада 1974) — беларускі юрыст. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Аляксандр Станіслававіч Данілевіч
Дата нараджэння 30 лістапада 1974(1974-11-30) (49 гадоў)
Род дзейнасці юрыст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў юрыдычны факультэт БДУ ў 1996 г. З 1996 года працуе ў сістэме адукацыі, з 2003 года на факультэце міжнародных адносін БДУ. У 2005 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Рашэнне міжнароднага арбітражнага суда», у гэтым жа годзе Вышэйшы атэстацыйны камітэт Рэспублікі Беларусь прысвоіў А. С. Данілевічу навуковае званне «дацэнт». У 2005 г. уключаны ў рэкамендацыйны спіс арбітраў Міжнароднага арбітражнага суда пры БелГПП, выбраны арбітрам[1].

Практыкуючы адвакат, член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў[1].

З пачаткам ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе падпісаўся пад антываенным зваротам адвакатаў і юрыстаў. За гэта атрымаў ад калегіі адвакатаў вымову, бо быццам бы «парушыў прафесійную этыку адваката», падпісаўшы зварот. Таксама з ім не працягнуў кантракт БДУ[2].

21 траўня 2022 года затрыманы і адпраўлены ў СІЗА КДБ. 10 красавіка 2023 года Данілевічу прызначылі 10 гадоў пазбаўлення волі[3]. 28 чэрвеня 2022 года праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў Данілевіча вязнем сумлення[4].

Дзейнасць правіць

Спецыялізуецца на пытаннях міжнароднага камерцыйнага арбітражу, міжнароднага грамадзянскага працэсу, міжнароднага сямейнага права і спартыўнага права. Унесены ў міжнародны даведнік Who’s Who Legal у раздзелы «Арбітраж», «Вырашэнне спрэчак» і «Спорт і забавы»[1].

У 2016 г. прызначаны арбітрам ад Рэспублікі Беларусь у Міжнародным цэнтры па ўрэгуляванні інвестыцыйных спрэчак (МЦУІС)[ru] у г. Нью-Ёрк[1].

Аўтар шэрагу артыкулаў і манаграфій па пытаннях міжнароднага камерцыйнага арбітражу, міжнароднага прыватнага права і спартыўнага права, апублікаваных у часопісах «International Sports Law Journal[d]», «Третейский суд», «Веснік Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь», «Беларускі часопіс міжнароднага права і міжнародных адносін», «Прамыслова-гандлёвае права», «Юрыст»; аўтар дапаможніка «Міжнародны камерцыйны арбітраж» 2004 г., сааўтар навучальнага дапаможніка «Міжнародны камерцыйны арбітраж» 2017 г., аўтар раздзелаў «Міжнароднае прыватнае права. Беларусь» і «Спартыўнае права. Беларусь» у Сусветнай энцыклапедыі права, раздзела «Міжнароднае прыватнае права. Беларусь» у Энцыклапедыі міжнароднага прыватнага права і шэрагу іншых публікацый[1].

Член дысцыплінарнага камітэта еўрапейскай асацыяцыі «Рэгбі Еўропы[ru]» (г. Парыж, Францыя)[1].

Валодае англійскай, французскай і італьянскай мовамі[1].

Узнагароды правіць

Уладальнік прыза «Феміда» ў намінацыі «Трацейскі (міжнародны арбітражны) суд», вышэйшай грамадскай юрыдычнай ўзнагароды ў Беларусі, заснаванай Беларускім саюзам юрыстаў (2016 г.)[1].

Зноскі

Спасылкі правіць