Аляксандр Сцяпанавіч Судакоў
Алякса́ндр Сцяпа́навіч Судако́ў — беларускі дзяржаўны дзеяч. З 1932 года — наркам юстыцыі БССР.
Аляксандр Сцяпанавіч Судакоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Галадзед | ||||||
Папярэднік | Максім Ляўкоў | ||||||
Пераемнік | Павел Кузьмін | ||||||
Партыя | УКП(Б) (1919) | ||||||
Дзейнасць | юрыст |
Біяграфія правіць
У 1930 годзе быў адказным сакратаром Мазырскага акруговага камітэта КП(б)Б. У 1931—1932 гадах — адказны сакратар Віцебскага гарадскога камітэта КП(б)Б.
З кастрычніка 1932 да мая 1933 года — наркам юстыцыі БССР.
У 1932 — кандыдат у члены бюро ЦК КП(б)Б. Рэпрэсаваны ў 1937 годзе[1].
Зноскі
- ↑ История в лицах (руск.)(недаступная спасылка) (1-2010). — Юстиция Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020.
Спасылкі правіць
- Біяграфія (руск.)